Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наведнікам кавярні ў Солсбэры рэкамэндавалі прамыць асабістыя рэчы пасьля атручваньня Скрыпаля


Паліцыя выявіла сьляды атрутнага рэчыва, ад якога пацярпелі расейскі выведнік Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка, у дзьвюх кавярнях у цэнтры Солсбэры: Mill і Zizzi. Усім, хто наведаў іх 4 сакавіка пасьля 13.30, рэкамэндавалі старанна памыць і прамыць усе асабістыя рэчы, паведамляе ВВС.

Паводле ацэнак паліцыі, гэтыя ўстановы наведалі звыш 500 чалавек. Вопратку, якую нельга мыць, рэкамэндавалі загарнуць у некалькі поліэтыленавых пакетаў да наступных указаньняў, а ўсе электронныя прылады неабходна працерці дэзынфэкцыйнымі сурвэткамі.

Тым ня менш, галоўны лекар Вялікай Брытаніі Салі Дэйвіс лічыць, што рызыка заражэньня пакуль застаецца нізкай і «няма падставы панікаваць». Чым менавіта быў атручаны расеец — улады да гэтага часу не паведамляюць, але ўдакладняюць, што рэчыва адносіцца да нэрвова-паралітычных атрутных субстанцыяў.

Раней у сувязі з атручваньнем Скрыпаля і ягонай дачкі ў гарадзкі шпіталь зьвярнуўся 21 чалавек. Паводле паліцыі, некаторыя зь іх здалі аналіз крыві і прайшлі стацыянарнае лячэньне.

66-гадовы былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго 33-гадовая дачка Юлія, а таксама сяржант паліцыі Нік Бэйлі, які першым прыбыў на месца здарэньня, застаюцца ў шпіталі. Стан паліцыянта палепшыўся, ён выйшаў з комы.

Як мяркуецца, атручэньне адбылося 4 сакавіка: абодва пацярпелыя былі знойдзеныя на лаўцы каля гандлёвага комплексу ў горадзе Солсбэры.

Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан заявіў, што ўлады будуць працягваць настойваць на пашырэньні санкцыяў да расейскіх уладаў і расейскіх кампаніяў.

У Крамлі заявілі, што нічога ня ведаюць пра магчымае атручваньне Скрыпаля.

Скрыпаль атрымаў у Вялікай Брытаніі прытулак пасьля абмену выведнікамі паміж ЗША і РФ у 2010 годзе.

У Лёндане абмяркоўваюць магчымасьць байкоту чэмпіянату сьвету ў футболе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG