Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух чалавек, заваленых у шахце «Беларуськалію», пакуль не знайшлі. Журналістаў на прадпрыемства не пускаюць. ФОТА

абноўлена

«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка
«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка

Працягваюцца пошукі двух чалавек, якія знаходзіліся ў абваленай шахце трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» ў Салігорску.

Паводле «Беларуськалію», на момант здарэньня ў шахце знаходзіліся машыніст горных вымальных машын Максім Іваноў 1973 году нараджэньня і горнарабочы ачышчальнага забою Дзьмітры Валькоў 1985 году нараджэньня. Паводле інфармацыі на 12:56 10 сакавіка, рабочых не знайшлі.

Карэспандэнты Свабоды 10 сакавіка былі на прахадной трэцяга рудаўпраўленьня і ў офісе «Беларуськалію». Далей за ахоўніка журналістаў не пускаюць. Ахова па распараджэньні кіраўніцтва кажа, каб журналісты зьвярталіся па інфармацыю на сайт МНС. Паводле нашай інфармацыі, усё кіраўніцтва кампаніі разам з генэральным дырэктарам увесь гэты час знаходзіцца на тэрыторыі трэцяга рудаўпраўленьня.

Увечары 9 сакавіка Міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміла, што на рудніку трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» адбыўся выкід газу мэтану і абвал пароды.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту –620 мэтраў адбыўся абвал пародаў даху з выкідам газу (мэтан) і солі з масіву.

Пад заваламі ў шахце на момант здарэньня знаходзілася двое рабочых.​ Прычыны здарэньня высьвятляюцца. Для расьсьледаваньня прычын і абставінаў здарэньня створана адмысловая камісія.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG