Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палкоўнік шпіталізаваны ў Брытаніі ў крытычным стане пасьля кантакту зь невядомым рэчывам


Скрыпаль у расейскім судзе ў 2006 годзе
Скрыпаль у расейскім судзе ў 2006 годзе

Былы супрацоўнік расейскіх спэцслужбаў, асуджаны за шпіянаж на карысьць Брытаніі, шпіталізаваны ў крытычным стане пасьля кантакту зь невядомым рэчывам, паведамляюць брытанскія мэдыі.

Паводле Бі-Бі-Сі, 4 сакавіка Сяргею Скрыпалю і неназванай 33-гадовай жанчыне стала кепска ў гандлёвым цэнтры ў брытанскім горадзе Солсбэры. Іх знайшлі ў беспрытомным стане. Пасля шпіталізацыі пацярпелых гэтае месца ачапілі спэцыялісты ў ахоўных касцюмах, якія правялі ачыстку прылеглай тэрыторыі. Брытанская паліцыя пачала расьсьледаваньне гэтага інцыдэнту.

Да канца 1990-х Скрыпаль служыў у расейскай вайсковай выведцы ГРУ. У 2006 годзе Скрыпаля — на той час палкоўніка запасу — асудзілі ў Расеі на 13 гадоў турмы па абвінавачаньні ў ў шпіянажы на карысьць Брытаніі. Суд прызнаў, што ён перадаў брытанскай выведцы MI6 інфармацыю пра расейскіх тайных агентаў у Эўропе.

У 2010 годзе Скрыпаль атрымаў прытулак у Брытаніі пасьля «абмену шпіёнамі» паміж ЗША і Расеяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG