Як паведамілі БелТА ва ўпраўленьні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму, чацьвёра пацярпелых сёньня былі выпісаныя дадому.
Усім пацярпелым аказаная мэдычная дапамога. Пасьля агляду чацьвёра зь іх, у тым ліку і дзеці 7 і 11 гадоў, адпушчаныя са шпіталю.
Адно дзіця, якому пашкодзіла вочы, накіраванае на кансультацыю да афтальмоляга.
Увечары 10 сакавіка ў Гомлі на крытай коўзанцы на Рэчыцкім праспэкце пад цяжарам сьнегу абрынуўся дах крытага катку. Нацягнутая пад арачнымі дугамі парусіна ня вытрымала і абарвалася з двух бакоў арачных дугаў.
Цяпер коўзанка закрытая для праверкі бясьпекі.