Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На крытай коўзанцы ў Гомлі абрынуўся сьнег з даху, ёсьць пацярпелыя, сярод іх — дзеці


Здарэньне на коўзанцы ў Гомлі, сьнег абваліўся з даху, фота 112.by

Сёньня ў Гомлі каля 18:30 на крытай коўзанцы на Рэчыцкім праспэкце пад цяжарам сьнегу абрынуўся дах крытага катку. Нацягнутая пад арачнымі дугамі парусіна проста ня вытрымала, абарвалася з двух бакоў арачных дугаў.

Пацярпелі чацьвёра чалавек, на якіх абваліўся сьнег. Іх адвезьлі ў шпіталь. Абышлося без ахвяр. Гэта пацьвердзіў і падпалкоўнік міліцыі Савецкага РАУС, чые супрацоўнікі атачылі месца здарэньня.

Да коўзанкі прыгналі сьнегаачышчальную тэхніку і рабочых з лапатамі.

«Паднялі па трывозе, — кажа рабочы спэцаўтапрадпрыемства па ачыстцы гораду. — Мы тут пры чым. Трэба, каб сюды даўно альпіністаў паклікалі ачысьціць дах ад сьнегу. Дачакаліся».

«Я быў на гэтым сэансе — распавядае гомельскаму сайту «​Моцныя навіны»​ адзін зь відавочцаў. — Абвал адбыўся імгненна, сьнегам паваліла борты на людзей. Дапамагалі даставаць, усе жывыя, дасталі да прыезду першага скоры. Здаецца, усё адзін аднаго знайшлі. Але была зона цалкам пад сьнегам. Спадзяюся, там нікога не было. Прыехалі МНС, заняліся там пошукам».

У МНС паведамілі, што чатыры чалавекі ў бальніцы, два зь іх — дзеці (7 і 11 гадоў). Паводле інфармацыі, атрыманай ад лекараў, іхным жыцьцям небясьпека не пагражае.

На гэты момант ратавальныя працы скончаныя, пад сьнегам і абрынутымі канструкцыямі больш пацярпелых не знайшлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG