Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вырашыў забіць прэзыдэнта Ўкраіны». Кіеў расьсьледуе падрыхтоўку замаху на Парашэнку


Кіраўніка Цэнтра вызваленьня палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзіміра Рубана падазраюць у падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

У дадзены момант Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева абірае яму меру стрыманьня. Рубану інкрымінуюць артыкулы Крымінальнага кодэкса Ўкраіны аб незаконным абыходжаньні са зброяй, падрыхтоўцы да злачынства і тэракце.

«Маючы сяброўскія адносіны з Захарчанкам (лідэр самаабвешчанай» ДНР «Аляксандр Захарчанка — РС) падзяляючы яго погляды, Рубан вырашыў забіць прэзыдэнта Ўкраіны, а таксама Авакава (кіраўнік МУС Арсэн Авакаў-РС) Турчынава (сакратар СНБА Аляксандар Турчынаў — РС)» — заявіў падчас пасяджэньня судзьдзя Яўген Мартынаў.

Падазрэньне Рубана публікуе адно з апазыцыйных украінскіх інтэрнэт-выданьняў.

Уладзімер Рубан
Уладзімер Рубан

У ім, у прыватнасьці, гаворка ідзе пра падрыхтоўку забойства «прэзыдэнта Ўкраіны, кіраўнікоў сілавых структураў, а таксама вялікай колькасьці людзей у Кіеве» і «дэстабілізацыі ўнутранай сытуацыі ў дзяржаве» і стварэньні ўмоваў, пры якіх украінскія войскі з Данбаса былі б перадысьлякаваныя ва ўкраінскую сталіцу, што «дазволіць РФ пачаць поўнамаштабны наступ і ўвесьці на тэрыторыю Ўкраіны пад выглядам «міратворчых сілаў» падразьдзяленьні расейскіх УС і незаконных узброеных фарміраваньняў тэрарыстычных арганізацыяў «ДНР» і «ЛНР».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG