Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістка BBC абвінаваціла расейскага дэпутата ў дамаганьні. Ёсьць аўдыё


Леанід Слуцкі, архіўнае фота
Леанід Слуцкі, архіўнае фота

Карэспандэнтка расейскай службы брытанскага BBC Фарыда Рустамава заявіла аб сэксуальных дамаганьнях да яе з боку дэпутата расейскай Дзяржаўнай думы Леаніда Слуцкага. Раней пра дамаганьні Слуцкага заяўлялі іншыя журналісткі, але выпадак з Рустамавай асаблівы тым, што яна запісала аўдыё.

Як сьцьвярджае BBC, запіс ёсьць у распараджэньні рэдакцыі. 24 сакавіка 2017 году Фарыда Рустамава прыйшла на рэдакцыйнае заданьне ў працоўны кабінэт дэпутата Дзярждумы ад Лібэральна-дэмакратычнай партыі Расеі Леаніда Слуцкага па камэнтар. Увесь час, што яна была ў будынку, у яе быў уключаны дыктафон, хоць паабяцала дэпутату, што размова будзе «не пад запіс».

У час размовы Слуцкі зьмяніў тэму і, назваўшы карэспандэнтку «зайчаняткам», прапанаваў ёй стаць ягонай палюбоўніцай, наракаў, што яна ад яго «бегае, цалавацца ня хоча», стаў мацаць. Калі журналістка адзначыла, што ён «распускае рукі», Слуцкі не пагадзіўся: маўляў, «ён робіць гэта прыгожа».

Рустамава не адразу расказала публічна аб дзеяньнях Слуцкага, бо баялася «сама стаць аб’ектам крытыкі», але паведаміла пра здарэньне начальству. BBC ня стала паведамляць пра здарэньне, пакуль сама Рустамава не дала на гэта згоду.

Да таго Слуцкага абвінавацілі ананімна тры журналісткі, затым намесьніца галоўнага рэдактара RTVi Екацярына Катрыкадзэ і прадусарка тэлеканала «Дождь» Дар’я Жук. Слуцкі адрынаў абвінавачаньні і заяўляў, што яны толькі дадаюць яму аўтарытэту. Шэраг дэпутатаў Дзярждумы (жанчыны ў тым ліку) выказваліся ў падтрымку Слуцкага.

Што рабіць, калі мяне дамагаюцца: інструкцыя

У Расеі няма крымінальнай адказнасьці менавіта за сэксуальныя дамаганьні. У Расеі ёсьць артыкул за «прымус да дзеяньняў сэксуальнага характару», але, сьцьвярджае BBC, ён фактычна не працуе.

У Беларусі ёсьць крымінальны артыкул за «гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару», але, мяркуючы па зьвестках, якія распаўсюджваюць праваахоўнікі, паводле яго часьцей судзяць за выпадкі, блізкія да паўнавартаснага згвалтаваньня, а не за «распусканьне рук», або за дамаганьні да непаўналетніх. Менавіта за дамаганьні ў Беларусі яшчэ не было судоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG