Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Астравец прыбываюць замежныя экспэрты для праверкі вынікаў стрэс-тэстаў


З 12 па 16 сакавіка 2018 гадоў у Беларусі будуць працаваць экспэрты, упаўнаважаныя Групай эўрапейскіх рэгулюючых органаў ядзернай бясьпекі (ENSREG) у межах партнэрскай праверкі Нацыянальнага дакладу Рэспублікі Беларусь аб мэтавай пераацэнцы бясьпекі (стрэс-тэстах) Беларускай АЭС.

Групу з 17 экспэртаў узначальвае Марк Той — прадстаўнік Офіса па ядзерным рэгуляваньні Вялікай Брытаніі. У якасьці назіральнікаў у Беларусь прыедуць прадстаўнікі МАГАТЭ, Расейскай Фэдэрацыі і Ісьлямскай Рэспублікі Іран.

Падчас візыту экспэрты ўдакладняць і абмяркуюць зь беларускімі адмыслоўцамі прадстаўленую ў Нацыянальным дакладзе інфармацыю, наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы, падрыхтуюць папярэднюю вэрсію справаздачы аб партнэрскай праверцы. Пра візыт экспэртаў ENSREG паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі.

Стрэс-тэсты ўяўляюць сабой разавую пазаплянавую пераацэнку бясьпекі АЭС на прадмет яе ўстойлівасьці да экстрэмальных зьнешніх прыродных узьдзеяньняў: землятрусаў, затапленьняў, экстрэмальных умоў надвор’я і іншых. У рамках Сумеснай дэклярацыі Эўрапейскага Зьвязу і дзяржаў-суседзяў па ўсёабдымнай ацэнцы рызыкі і бясьпекі АЭС Рэспубліка Беларусь добраахвотна прыняла на сябе абавязацельствы па правядзеньні стрэс-тэстаў Беларускай АЭС па працэдуры Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG