Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыбіраць сьнег на вуліцах Менску дапамагаюць вайскоўцы


Ілюстрацыйнае фота

У Мінабароны паведамілі, што накіруюць на дапамогу камунальнікам сталіцы больш за 600 салдат.

Па дапамогу ў Мінабароны зьвярнуліся прадстаўнікі сталічных уладаў. Зь невялікімі перапынкамі сьнег ідзе ў Менску некалькі дзён запар, увечары 3 сакавіка стала відавочна, што камунальныя службы не пасьпяваюць яго прыбіраць. Асабліва складаная сытуацыя ў спальных раёнах гораду. Паводле БелТА, да вайскоўцаў таксама далучацца супрацоўнікі міліцыі. АБ гэтым журналістам паведаміў кіраўнік МУС Ігар Шуневіч.

Паводле прагнозаў сыноптыкаў, у сьнег перастане ісьці ў Менску ўжо ў панядзелак, аднак у канцы наступнага тыдня пачнецца зноў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG