Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чакаецца, што бліжэйшыя двое сутак будуць на Магілёўшчыне самыя халодныя. Паводле прагнозу, уначы тэмпэратура паветра можа апусьціцца да 30 градусаў марозу.

Сёлетняй зімой ад пераахаладжэньня ў Магілёўскай вобласьці сканалі пяць чалавек. Яшчэ двум памерлым такі дыягназ ня выстаўлены. Іх знайшлі ў апошнія суткі, калі ўсталявалася дужа марознае надворʼе.

У абласным цэнтры экстрэмальнай дапамогі сказалі, што сёлетнія ахвяры маразоў, як і ў папярэднія гады, — пераважна людзі, што вядуць асацыяльны лад жыцьця, і бяздомнікі. Спэцыялісты цэнтру запэўніваюць, што сытуацыя ў рэгіёне са сьмерцямі ад марозу характэрная для зімовага пэрыяду.

Летась у студзені, калі на некалькі дзён сталі моцныя маразы, за трое сутак ад пераахалоджваньня загінулі трое. Яшчэ двое — у пажары.

За два апошнія месяцы на пажарах загінулі прынамсі дзесяць чалавек, у тым ліку 30-гадовая жанчына і яе 8-гадовая дачка.

Самая ўразьлівая ў маразы катэгорыя насельніцтва — бадзягі. Яны ратуюцца ад сьцюжы ў падвалах і падʼездах, калі які адчынены, а таксама ля цеплатрасаў.

Бяздомніца Кацярына
Бяздомніца Кацярына

Магілёўская бяздомніца Кацярына кажа, што яе, пакуль маразы, прытуліла сяброўка ў сваёй кватэры. 66-гадовая жанчына кажа, што сьцюжа яе не палохае, бо «яна загартаваная», а як памрэ, то «асабліва ніхто перажываць ня будзе». Па яе словах, узімку бяздомнікаў памірае нямала, але ніхто іх ня лічыць.

Уначы з 27 на 28 лютага ў асобных раёнах Беларусі тэмпэратура можа апусьціцца да 29 градусаў марозу, удзень — да –16°.

860 чалавек пацярпелі ад галалёду і марозу ў Беларусі за мінулы тыдзень

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG