Лінкі ўнівэрсальнага доступу

860 чалавек пацярпелі ад галалёду і марозу ў Беларусі за мінулы тыдзень


У Беларусі за мінулы тыдзень 860 чалавек атрымалі траўмы праз холад і галалёд, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.

«Зь 19 па раніцу 26 лютага па мэдыцынскую дапамогу ў сувязі з галалёднымі і халадовымі траўмамі па ўсёй краіне зьвярнуліся 860 чалавек. Зь іх 733 атрымалі дапамогу амбулаторна, 127 шпіталізаваныя», — сказала Юлія Барадун і ўдакладніла, што галалёдныя атрымалі 817 чалавек, халадовыя — 43 чалавекі.

У апошнія дні каляндарнай зімы ў Беларусі ўсталявалася вельмі халоднае надвор’е. Моцныя маразы захаваюцца да канца лютага.

Міністэрства аховы здароўя рэкамэндуе ўдзяляць асаблівую ўвагу прафілактыцы абмаражэньня падчас маразоў. Рэкамэндуецца абмежаваць час знаходжаньня на вуліцы, апранацца цёпла і ў некалькі слаёў (праслойкі паветра ўтрымліваюць цяпло), насіць цёплы абутак, сьцілкі і ваўняныя шкарпэткі (яны ўбіраюць вільгаць, пакідаючы ногі сухімі). Ня варта ўжываць спіртовыя напоі.

XS
SM
MD
LG