Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заведзена крымінальная справа па факце аварыі на «Беларуськаліі»


«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка
«Беларуськалiй» у Салігорску, 10 сакавіка

Па факце здарэньня ў шахце трэцяга рудакіраваньня «Беларуськалію» пад Салігорскам заведзена крымінальная справа, паведамілі ў Сьледчым камітэце Беларусі.

На падставе першапачатковых сьледчых дзеяньняў Салігорскі раённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу паводле артыкула 303 «Парушэньне правілаў бясьпекі горных ці будаўнічых прац». Крымінальны артыкул прадугледжвае адказнасьць у выглядзе штрафу, арышту, абмежаваньня ці пазбаўленьня волі на тэрмін да 7 гадоў.

Сьледчыя праводзяць допыты супрацоўнікаў і службовых асоб прадпрыемства, аглядаюць месца выкіду пароды ў шахце, праводзяць збор і фіксацыю сьлядоў.

Увечары 9 сакавіка на дзясятым рудніку трэцяга рудаўпраўленьня «Беларуськалію» пад Салігорскам адбыўся выкід газу мэтану і абвал пароды.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі на 22б заходняй панэлі гарызонту −620 мэтраў адбыўся абвал пародаў даху з выкідам газу (мэтан) і солі з масіву», — паведамляла Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Пад завал патрапілі машыніст горных вымальных машын Максім Іваноў 1973 году нараджэньня, і горнарабочы вычышчальнага забою Дзьмітры Валько 1985 году нараджэньня. Горнавыратавальнікі і службы рудніка расчышчаюць завал. Пакуль што работнікі ня знойдзеныя. Прычыны здарэньня высьвятляюцца.

Завал у шахце пад Салігорскам: ратавальнікі дабраліся да самаходнага вагона — у кабіне пуста

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG