Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры скралі зь нямецкіх урадавых сэрвэраў дакумэнты зь перамоваў ЭЗ зь Беларусьсю і Ўкраінай


Група хакераў, якія ўчынілі кібэратакі на сэрвэры нямецкага ўраду, скрала запіс перамоваў ЭЗ і Вялікабрытаніі і дакумэнты зь перамоваў ЭЗ зь Беларусьсю і Ўкраінай, піша Der Spiegel.

Сярод выкрадзеных дакументаў былі таксама запісы перамоваў ЭЗ з Украінай і Беларусьсю. Але спампоўваньне гэтых файлаў адбывалася ўжо пад кантролем, нямецкія органы бясьпекі на той момант ужо заўважылі атаку.

Улады складаюць адказнасьць за напад на ўнутраную сетку канстытуцыйных органаў і найвышэйшых фэдэральных органаў дзяржаўнай улады на хакерскую групу Turla і іх кампанію Snake. Яны бачаць ясную сувязь групы з ФСБ.

Раней у гэтым месяцы афіцыйны прадстаўнік МУС Нямеччыны Ёганэс Дымрат заявіў, што кібэратака на сэрвэры нямецкага ўраду была папярэджаная адразу ж пасьля яе выяўленьня. Пры гэтым ён не адказаў на пытаньне аб тым, ці стаялі за гэтай кібэратакай расейскія ўлады. Дымрат растлумачыў, што цяпер улады Нямеччыны спрабуюць высьветліць, як інфармацыя пра кібэратаку пратачылася ў СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG