Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклыя ў Менску падлеткі хацелі зьехаць у Смаленск

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Воршы 9 сакавіка знайшлі зьніклых у Менску падлеткаў, якія плянавалі зьехаць у Смаленск, паведамілі ГУУС Менгарвыканкаму.

Мінакі на чыгуначным вакзале ў Воршы пазналі па абвестках аб пошуку 16-гадовага Дзяніса Юрханава і 14-гадовую Анастасію Тарушкіну, якія сышлі з дому 5 сакавіка.

Як высьветлілася падлеткі хацелі паехаць з Воршы ў Смаленск. Дзеці вярнуліся ў Менск і знаходзяцца разам са сваімі бацькамі, паведаміла афіцыйная прадстаўніца Першамайскага РАУС Кацярына Дабравольская.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG