Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган — 6-гадовай дзяўчынцы: Калі Богу будзе заўгодна, ты загінеш як пакутніца. ВІДЭА


Сусьветныя СМІ паведамляюць пра словы турэцкага прэзыдэнта Таіпа Эрдагана падчас кангрэсу кіроўнай партыі AKP.

У натоўпе прысутных Эрдаган пабачыў дзяўчынку, апранутую ў форму спэцыяльных сілаў Турцыі. Прэзыдэнт папрасіў завесьці яе на сцэну. Пасьля таго, як Эрдаган пацалаваў яе ў шчокі, дзяўчынка пачала плакаць. Тады прэзыдэнт пачаў камэнтаваць яе форму.

— Чырвоныя барэты ніколі ня плачуць. Паглядзіце, у яе турэцкі сьцяг у кішэні. Калі Богу будзе заўгодна, яна стане пакутніцай, загорнутай ў падобны сьцяг. Ты гатовая на ўсё, праўда? — распытваў Эрдаган дзяўчынку, якая працягвала плакаць.

Калі дзіцяці ўдалося сказаць «Так», прэзыдэнт яшчэ раз яе пацалаваў і дазволіў забраць дзіця са сцэны. «Пакутнікамі» ў Турцыі называюць жаўнераў або паліцыянтаў, забітых падчас выкананьня абавязкаў.

Як паведамляе «New York Times», дзяўчынку завуць Амінэ Тырас, яна вучыцца ў 1-ай клясе. Дзяржаўныя СМІ хваляць дзіця за адвагу, а Эрдагана за ласку, але карыстальнікі сацыяльных сетак абвінавачваюць прэзыдэнта Турцыі ва ўсхваленьні сьмерці і выкарыстаньні дзіцяці ў палітычных мэтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG