Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя футболу заявіла пра «прывітаньне ад крумкачоў» у пакеце ад невядомага


На футбольным матчы «Крумкачы»-«Дынама»(Менск)
На футбольным матчы «Крумкачы»-«Дынама»(Менск)

Беларуская фэдэрацыя футболу ў інфармацыйным паведамленьні аб сытуацыі зь менскім футбольным клюбам «Крумкачы», фактычна абвінаваціла клюб у спробе даць хабар.

«Невядомай асобай была зроблена спроба перадаць аднаму з членаў Камітэту па статусе і пераходах футбалістаў „прывітаньне ад крумкачоў“ у чорным пакеце, — гаворыцца на сайце БФФ. — Кіраўніцтва Асацыяцыі „Беларуская фэдэрацыя футбола“, а таксама члены іншых юрысдыкцыйных органаў АБФФ апавешчаныя пра магчымыя правакацыі».

У паведамленьні адзначаецца, што спроба перадаць пакет была напярэдадні пасяджэньня, дзе меліся разглядаць парушэньні з боку клюбу. У выніку Камітэт пастанавіў зьняць 2 пункты з «Крумкачоў» у тым чэмпіянаце, дзе яны будуць выступаць.

Раней камітэт клюбнага ліцэнзаваньня БФФ адмовіў менскаму калектыву ў допуску да старту чарговага сэзону найвышэйшай лігі. Падставай, паводле БФФ, сталі сыстэматычныя парушэньні патрабаваньняў рэглямэнту ў ліцэнзаваньні і кантролі дзейнасьці клюбаў.

27 лютага «Крумкачы» падалі апэляцыю на рашэньне камітэту клюбнага ліцэнзаваньня БФФ.

Кіраўнікі «Крумкачоў» ня бачыць прычынаў, па якіх клюб могуць пазбавіць месца ў футбольнай эліце. Яны выказвалі падазрэньні, што такім чынам «зачышчаецца» дарога для менскага «Тарпэда». Па выніках мінулага сэзону аўтазаводцы ня здолелі трапіць у мацнейшы дывізыён, заняўшы трэцяе месца ў першай лізе. Пры гэтым яны ня мелі праблемаў зь фінансаваньнем.

«Крумкачы» змагаюцца за тое, каб застацца ў найвышэйшай лізе

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG