Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вайсковай базе ў ЗША 11 чалавек пацярпелі ад невядомага рэчыва ў канвэрце


Ілюстрацыйнае фота. Марская пяхота ЗША
Ілюстрацыйнае фота. Марская пяхота ЗША

На вайсковай базе Форт Маер у прыгарадзе Вашынгтону адразу 11 чалавек адчулі сябе блага пасьля адкрыцьця ліста зь невядомым рэчывам. Трое зь іх былі шпіталізаваныя.

Як паведамляе ў сваім Twitter упраўленьне пажарнай аховы Арлінгтону (штат Вірджынія), дзе знаходзіцца вайсковая база, 11 чалавек адчулі сябе блага пасьля таго, як у адным з адміністрацыйных будынкаў вайсковай базы Форт Маер выявілі ліст, у якім было невядомае рэчыва. Тры чалавекі былі шпіталізаваныя, іх стан ацэньваецца як стабільны.

Сяржант адкрыў канвэрт, атрыманы прыкладна а 4-й гадзіне дня 27 лютага паводле мясцовага часу. У пацярпелых сярод сымптомаў былі зафіксаваныя крывацёк з носу, сьверб рук і твараў. Усіх, хто знаходзіўся ў будынку, неадкладна эвакуявалі, паведамляе NBC News.

У сувязі з інцыдэнтам усе пад’езды да базы былі перакрытыя.

Цяпер спэцыялісты спрабуюць высьветліць, якое менавіта рэчыва знаходзілася ў канвэрце і хто быў адпраўнікам ліста. Для расьсьледаваньня інцыдэнту на вайсковую базу прыбылі супрацоўнікі ФБР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG