Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта бэтонны мост у Менску ўмацавалі драўлянымі канструкцыямі. ФОТА


Драўляныя канструкцыі пад мостам

Менчукі зьвярнулі ўвагу на тое, што мост церазь Сьвіслач на праспэкце Машэрава (паваротка на Даўмана і праспэкт Пераможцаў) падпёрты драўлянымі канструкцыямі. Свабода запыталася ў сталічных камунальнікаў, што здарылася з мостам.

Мост празь Сьвіслач па праспэкце Машэрава
Мост празь Сьвіслач па праспэкце Машэрава

​Дырэктар камунальнага рамонтна-эксплюатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Гораўтамост» (уваходзіць у аб'яднаньне «Горрамаўтадор Менгарвыканкаму») Валеры Ўласевіч сказаў карэспандэнту Свабоды, што бэтонныя пліты мосту падпертыя згодна з заключэньнем інстытуту «БелдарНДІ».

«Мост не развальваецца. Гэта зроблена проста ў мэтах умацаваньня», — сказаў Валеры Ўласевіч.


На пытаньне, у чым сэнс тэхнічнага заключэньня, Валеры Ўласевіч сказаў, што «такую інфармацыю даваць ня мае права».

Паводле Валерыя Ўласевіча, па гэтым мосьце «езьдзіць бясьпечна».

Начальнік упраўленьня інфармацыі «БелдарНДІ» Кацярына Грыб таксама адмовілася паведаміць зьмест заключэньня, зробленага інстытутам адносна мосту.

«Вам трэба зьвяртацца ў Менгарвыканкам, бо мы накіравалі гэты дакумэнт у Менгарвыканкам і ён зьяўляецца ўласьнікам гэтага дакумэнту».

Цягам апошніх месяцаў Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі залічыла ў шэраг «аварыйных канструкцый» масты ў пяці гарадах краіны.

Пяцёрка аварыйных мастоў Беларусі. МАПА

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG