Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве шукаюць мужчыну, які спрабаваў абрабаваць абменны пункт


Малады чалавек з завязаным на твары шалікам пагражаў касіру абменнага пункта чымсьці, падобным да пісталета, і патрабаваў грошы. Супрацоўнік банка пасьпеў націснуць трывожную кнопку.

Малады чалавек здолеў уцячы.

Здарэньне адбылося 1 сакавіка, мужчыну шукаюць дагэтуль. Заведзеная крымінальная справа па арт. 207 ч.3 «Разбой з мэтай завалодаць маёмасьцю ў асабліва буйным памеры».

20 лістапада 2017 году ў Магілёве адбылося гучнае здарэньне. Грамадзянін Расеі напаў на аддзяленьне Беларусбанку на вуліцы Каліноўскага ў Магілёве, узяў у закладнікі пяць чалавек і ўчыніў перастрэлку. Ён быў затрыманы, пазьней яму прад’явілі абвінавачаньне ў разбоі і захопе закладнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG