Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гвалт у сям’і, наркотыкі, п’янства, маніпуляцыі лічбамі: з чым Лукашэнка сказаў змагацца праваахоўнікам


© Shutterstock

На чарговым паседжаньні Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад праваахоўнікаў «не маніпуляваць лічбамі» статыстыкі пра злачынствы «дзеля самасупакаеньня», а «бачыць рэальныя праблемы», піша БЕЛТА.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што насьцярожыўся дэкляраваным сілавікамі зьніжэньнем колькасьці зафіксаваных крымінальных злачынстваў на 7%.

«Можа быць, у нас неўзабаве наогул злачыннасьці ня будзе? — зьвярнуўся Лукашэнка да міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча. — Узьнікаюць сумневы ў аб’ектыўнасьці гэтай вясёлкавай карціны, хоць міністар мне ўвесь час гаворыць, што яго мэта — выключыць гэтую „палкавую“ статыстыку. Так павінна і быць. Патрэбен вынік».

Але пры ўсіх праблемах, дадаў Лукашэнка, «трэба разумець тое, што Беларусь засталася адзіным бясьпечным, спакойным калідорам для перамяшчэньня людзей, грузаў, напэўна, і капіталаў з Усходу на Захад і з Захаду на Ўсход».

Паводле Лукашэнкі, барацьба з карупцыяй па-ранейшаму ідзе недастаткова эфэктыўна, у Беларусі застаюцца «паборы, адкаты, падарункі і махінацыі» зь бюджэтнымі сродкамі.

Лукашэнка прыгадаў, што абяцаў перамагчы карупцыю яшчэ ў 1994 годзе

Цяперашнія захады ў прадухіленьні бытавой злачыннасьці і асабліва гвалту ў сям’і Лукашэнка назваў недастатковымі. Ён заклікаў задумацца над тым, што «амаль траціна забойстваў учыняецца на бытавой глебе» — маўляў, «калі мы ня можам у побыце да парадку заклікаць дэбашыраў і забойцаў, пра якую міліцыю і пракуратуру наогул можна весьці размову?»

Адказнасьць за правапарушэньні ў нецьвярозым стане, у тым ліку на дарогах, Лукашэнка прапанаваў узмацніць. Жорсткія захады адказнасьці, казаў ён, мусяць быць і за простае зьяўленьне нецьвярозага чалавека ў грамадзкіх месцах «там, дзе не павінен зьяўляцца». Але пры гэтым ён адзначыў, што ніякіх дадатковых забаронаў на продаж алькаголю ён не зьбіраецца ўводзіць, у тым ліку па ўзросьце, бо «любую забарону можна абысьці».

У барацьбе з наркотыкамі Лукашэнка запатрабаваў змагацца ня проста з наркаманамі, а з «галоўнымі злачынцамі» — тымі, хто «партыямі пастаўляе гэтую наркату ў Беларусь». Ён падкрэсьліў, што калі турбавацца толькі пра лічбы, то ня можа быць гаворкі аб ліквідацыі каналаў паставак наркотыкаў, бо «нашмат лягчэй атрымаць хуткі вынік за кошт драбязы, а сытуацыя на самой справе будзе пагаршацца». Лукашэнка западозрыў, што за цяперашняй статыстыкай аб посьпехах барацьбы з наркотыкамі можа хавацца барацьба з дробнымі гандлярамі і «тымі, хто падсеў на гэтую іголку».

«Круцякоў» на квадрацыклах трэба караць, сьвет у кроку ад вайны. 10 цытатаў Лукашэнкі з папярэдняга паседжаньня Савету бясьпекі

Міліцыя злавіла «круцякоў» на квадрацыклах. Яшчэ да заявы Лукашэнкі

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG