Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У рамках „беларускай мадэлі“ карупцыю немагчыма перамагчы»


Ці шмат крадуць у Беларусі?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:35:42 0:00

Ці шмат крадуць у Беларусі?

Ці высокая ў Беларусі карупцыя? Як краіна ў гэтым пытаньні выглядае ў параўнаньні зь іншымі краінамі? У чым прычыны карупцыі па-беларуску? Абмяркоўваюць Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч, Алег Грузьдзіловіч і вядучы Дзьмітрый Гурневіч.

Прапануем фрагмэнт дыскусіі.

Гурневіч: Днямі Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Слуцак, прыгадаў, як ён ішоў да ўлады пад антыкарупцыйнымі лёзунгамі: «Зь першых прэзыдэнцкіх выбараў я выразна народу сказаў, што карупцыі ў Беларусі быць ня можа». Ці атрымалася ў яго перамагчы карупцыю?

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч

Карбалевіч: Відавочна, што не. І самі ўлады гэта прызнаюць. Узгадайце апошнія справы. Злачынцы вывозілі лес цэлы год з розных рэгіёнах Беларусі. І ніхто ня мог гэтага выявіць. Або гісторыя дырэктара Палацу спорту, які 4 гады карыстаўся сыстэмай хабараў. І гэта побач з рэзыдэнцыяй Лукашэнкі. Тое, што паведамляюць афіцыйныя органы — гэта толькі вяршыня айсбэргу. У рамках той мадэлі, які створаная ў Беларусі, яе перамагчы немагчыма: вялізная роля дзяржавы і адсутнасьць празрыстасьці, кантролю грамадзтва над уладай, адсутнасьць суду.

Гурневіч: Паток карупцыйных крымінальных справаў ужо шмат гадоў — неад’емны атрыбут сучаснага беларускага грамадзкага жыцьця. Вось і апошнія справы — звальненьні міністраў спорту і лясной гаспадаркі, арышт дырэктара Палацу спорту ў Менску. Алег, вы асьвятлялі шмат антыкарупцыйных судовых працэсаў. На ваш погляд, як успрымаецца грамадзтвам вялікая колькасьць такіх працэсаў — як паказьнік таго, што з карупцыяй змагаюцца, што яна можа і зьмяншаецца, ці наадварот, што яна непераможная і вечная?

Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч

Грузьдзіловіч: Попыт на карупцыю застаецца і ў самім грамадзтве. Кожны ведае, што любую побытавую праблему прасьцей вырашыць праз хабар: начальніцу ЖЭСу, ці дырэктару школы, які ўладкоўвае сына. Чыноўнікі маюць кліентаў, якія нясуць хабар. Ну і заробкі ў нашых чыноўнікаў не такія і вялікія. Узгадайце справу намесьніка міністра МНС, які прысьпешваў «кліента», маўляў, хутчэй нясі, бо мне з жонкай на Гоа трэба адпачываць. Чыноўнікі таксама жывуць ад заробку да заробку.

Гурневіч: Юры, а што ў Беларусі грамадзкая думка лічыць карупцыяй? Вось у Расеі нядаўна зьявіўся даклад Навальнага пра забавы высокага чыноўніка на яхце алігарха. Некаторыя назіральнікі выказвалі меркаваньне, што маса расейцаў не ўспрымае гэта як карупцыю. Вось калі скраў дзяржаўныя грошы, калі збудаваў палац — гэта так. А на яхце пакатаўся — дык якая гэта карупцыя? А ў Беларусі што ўспрымаецца як карупцыя?

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст

Дракахруст: Вельмі па-рознаму. Нейкія паездкі, або адпачынак на яхце, карупцыяй ня лічыцца. Часам можна прачытаць, як на Захадзе міністар паедзе службовай машынай па прыватных справах і там вялікі скандал. У нас гэта ўвогуле не праблема. Ну, так, узяў машыну і паехаў, бо гэта, маўляў, яго машына. У мэдыцыне карупцыя ёсьць, але на дактароў людзі ня надта і абураюцца. А вось калі размова пра чыноўнікаў і хабар, то гэта ўжо карупцыя. Некалькі гадоў таму было дасьледаваньне. Людзям прапанавалі адказаць на пытаньне, ці скарысталі б яны сваё службовае становішча для ўласных карысьцяў, ці да блізкіх. Траціна адказала, што так, выкарысталі б. Карані ў карупцыі ня толькі ў сыстэме, якая створаная ў Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG