Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У аэрапорце Буэнас-Айрэсу затрыманы расеец з 4 кіляграмамі какаіну


Ілюстрацыйнае фота. Ўпакоўкі з какаінам, выяўленыя ў школе пры расейскай амбасадзе ў Аргентыне
Ілюстрацыйнае фота. Ўпакоўкі з какаінам, выяўленыя ў школе пры расейскай амбасадзе ў Аргентыне

У аэрапорце Буэнас-Айрэсу затрыманы расеец, у багажы якога знайшлі 4 кіляграмы какаіну. Пра гэта ў сераду на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміла міністар бясьпекі Аргентыны Патрысія Бульрыц.

Наркотыкі былі схаваныя ў падвойным дне валізкі затрыманага. Паводле неафіцыйных зьвестак, 50-гадовы мужчына плянаваў вылецець з Буэнас-Айрэса ў Франкфурт-на-Майне. Служба бясьпекі аэрапорту не выключае, што затрыманы расеец зьвязаны з кантрабандыстамі, якія хацелі перавезьці амаль 400 кіляграмаў какаіну з Аргентыны ў Расею. Паводле Бульрыц, пасьля зьяўленьня інфармацыі аб «какаінавай справе» ў аэрапорце зрабілі больш жорсткім надгляд.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў сьнежні ў школе пры пасольстве Расеі ў Аргентыне знайшлі 12 валізак з 400 кіляграмамі какаіну. Яны былі зарэгістраваныя як дыпляматычны багаж. Для ўстанаўленьня асобаў, якія маюць дачыненьне да наркатрафіку, какаін замянілі на муку і адправілі ў Маскву. СМІ паведамлялі, што для перавозкі грузу выкарыстоўвалі самалёт спэцыяльнага лётнага атраду «Россия», на якім лятае сакратар Савету бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў. У ведамстве гэтую інфармацыю назвалі фэйкам. Але паліцыя Аргентыны пацьвердзіла сапраўднасьць здымкаў самалёта.

У так званай «какаінавай справе» фігуруюць шэсьць чалавек — экс-супрацоўнікі амбасады, былы аргентынскі паліцэйскі і меркаваны арганізатар паставак какаіну Андрэй Кавальчук, які жыве ў Бэрліне. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук, астатнія арыштаваныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG