Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Славаччыне затрымалі сем чалавек па справе аб забойстве журналіста


Начальнік паліцыі Славачыны Тыбар Гаспар

Паліцыя Славаччыны затрымала італьянскага бізнэсмэна Антоніа Вадала ў рамках расьсьледаваньня першай у гісторыі краіны справы аб забойстве журналіста Яна Куцыяка. Разам з прадпрымальнікам у горадзе Міхалаўцэ на ўсходзе краіны былі затрыманыя яго брат Бруна Вадала і кузэн П’етра Катропа.

Пасьля допыту затрыманых паліцыя прыме рашэньне аб меры стрыманьня. Антоніа Вадала быў галоўным фігурантам расьсьледаваньня Куцыяка, які падазраваў славацкія ўлады ў сувязях з італьянскай злачыннай групоўкай Ндрангета.

Агулам паліцыя Славаччыны затрымала сем чалавек у чацьвер у рамках расьсьледаваньня забойства журналіста Яна Куцыяка. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на прэс-службу кіраўніка паліцыі Тыбора Гаспара. Ён паведаміў, што паліцыя правяла ператрусы ў шэрагу дамоў ва ўсходняй Славаччыне, што належаць асобам, якія маглі быць зацікаўлены ў забойстве Куцыяка. Журналіст быў застрэлены разам са сваёй дзяўчынай на мінулым тыдні ў сваім доме.

Дэманстрацыя ў Братыславе памяці забітага журналіста
Дэманстрацыя ў Братыславе памяці забітага журналіста

Ператрусы прайшлі ў італьянскіх бізнэсоўцаў зь меркаванымі мафіёзнымі сувязямі, пра якія пісаў Куцыяк у сваім апошнім, пасьмяротна апублікаваным артыкуле. У прыватнасьці, па дадзеных Куцыяка, Вадала, які мае шчыльныя сувязі з італьянскай мафіяй, на пачатку 2000-х зьбег з Італіі ад паліцэйскага перасьледу ў Славаччыну, дзе арганізаваў сумесны бізнэс з былой мадэльлю і памочніцай прэм’ер-міністра краіны Марыяй Трошкавай.

Расьсьледаваньне Куцыяка засталося незавершаным з прычыны яго забойства. Сама Трошкова ўжо абвясьціла, што сыдзе ў адстаўку на час расьсьледавання сьмерці журналіста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG