Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пажары ў Баку загінулі прынамсі 30 чалавек


У пажары ў наркалягічным цэнтры ў Баку загінулі сама меней 30 чалавек. Пра гэта паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў Азэрбайджану.

Пажар пачаўся а 6.10 раніцы ў пятніцу паводле мясцовага часу. Праз тры гадзіны яго ўдалося патушыць.

Больш за 30 пацыентаў удалося эвакуяваць. Паводле папярэдніх дадзеных, у будынку знаходзіліся ляжачыя пацыенты, якія не змаглі яго пакінуць. Чатыры асобы параненыя, іх даставілі ў шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG