Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклага ў Менску апэратара Аляксандра Крупіну знайшлі зь пераахалоджваньнем


Апэратар Аляксандар Крупіна і рэжысэр Андрэй Курэйчык, 2015 год

Апэратара Аляксандра Крупіну, які не выходзіў на сувязь ад 17 лютага, знайшлі ў 9 клінічным шпіталі Менску, паведаміў Радыё Свабода ягоны сябар Зьміцер Афанасенка.

У шпіталь Крупіна паступіў 27 лютага зь пераахалоджваньнем і падазрэньнем на пнэўманію.

Інфармацыя пра зьнікненьне Аляксандра Крупіны зьявілася ўвечары 27 лютага. Паведамлялася, што на працягу 10 дзён ён не выходзіў на сувязь, не зьяўляўся ў сацыяльных сетках і не адказваў на тэлефонныя званкі. Брат Аляксандра Дзьмітры Крупіна казаў, што ніякіх «зачэпак» не было ні ў яго, ні ў міліцыі: Аляксандар не зьбіраўся некуды ехаць зь Менску, ані з кім не канфліктаваў.

Аляксандар Крупіна вядомы як апэратар і стваральнік студыі «КапканFilm». Разам з рэжысэрам Андрэем Курэйчыкам ён здымаў фільм «ГараШ», які выйшаў у 2015 годзе. Крупіна працаваў над фільмам «Арт-сядзібы» «Мова. Музыка. Маладосьць», здымаў кліпы для гурту Amaroka. Таксама Аляксандар Крупіна ўдзельнічаў у стварэньні перадачаў «Цырк за дротам» і «Аўтаспынам па Азіі» на Радыё Свабода.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG