Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы стрэліў у сябе ля агароджы Белага дома


Сакрэтная служба ЗША ў суботу афіцыйна пацьвердзіла інфармацыю аб спробе самагубства, якая адбылася ўдзень ля паўночнай агароджы Белага дома.

У паведамленьні, разьмешчаным у «Твітэры» службы, гаворыцца, што мэдыкі паспрабавалі аказаць дапамогу невядомаму мужчыну, які стрэліў сабе ў галаву. Падрабязнасьці пра стан пацярпелага не паведамляюцца.

Паводле даных інфармагенцтваў, прэзыдэнт Трамп, які знаходзіцца цяпер у сваёй рэзыдэнцыі Мар-а-Лага ў Флорыдзе, быў праінфармаваны пра інцыдэнт у Вашынгтоне.

Паводле інфармацыі тэлеканала CNN, тэрыторыя вакол Белага дома заблякаваная і ачэплена. Сюды сьцягнутыя дадатковыя сілы паліцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG