Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не пабачыла складу злачынства ў крадзяжы біткойна, — Tut.by


Ілюстрацыйнае фота

Берасьцейская міліцыя завяршыла праверку па факце крадзяжу 0,83 біткойна ў мясцовага жыхара, але адмовілася заводзіць крымінальную справу, піша Tut.by са спасылкай на дзьве ўласныя крыніцы.

У сьнежні мінулага году — верагодна, упершыню ў гісторыі Беларусі — міліцыя пачала праверку здарэньня зь берасьцейцам: ён хацеў прадаць свае 0,83 біткойна за тры тысячы даляраў, сустрэўся з пакупніком, перавёў яму крыптавалюту, але да пацьвярджэньня апэрацыі трэба было пачакаць некалькі гадзін — за гэты час пакупнік уцёк, так і не перадаўшы рэальныя грошы ў абмен на віртуальныя (якія віртуальным шляхам немагчыма вярнуць).

Як сьцьвярджаюць крыніцы Tut.by, праверка праводзілася на прыкметы крадзяжу, махлярства і ўчыненьня маёмаснай шкоды без прыкметаў крадзяжу, але ўрэшце ў здарэньні не знайшлі складу злачынства.

* * *

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

Нядаўні «ІТ-дэкрэт» легалізуе ў Беларусі ўжываньне крыптавалютаў, іх здабычу і стварэньне ад 28 сакавіка, да 2023 году вызваляе «крыптавалютчыкаў» ад падаткаў.

Але Нацбанк зьбіраецца забараніць карыстацца крыптавалютамі як сродкам аплаты (забараніць купляць за тыя ж біткойны тавары і паслугі, толькі мяняць біткойны на «звычайныя» грошы), а прэм’ер-міністар заяўляў, што допуск крыптавалютаў ва ўнутранае абарачэньне «не разглядаецца».

Нягледзячы на гэта, БелАЗ гатовы прадаваць свае машыны за крыптавалюты, а акадэмікі цалкам сур’ёзна прапануюць пусьціць энэргію БелАЭС на майнінг крыптавалютаў.

У Расеі тым часам прапануюць прыраўнаць майнінг крыптавалютаў да прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG