Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Кабякоў: «Мы не разглядаем допуску крыптавалютаў ва ўнутранае абарачэньне»


Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў на пленарным паседжаньні форуму «Лічбавы парадак дня ў эпоху глябалізацыі» ў казахстанскім Алматы расказаў пра рэзанансны «ІТ-дэкрэт» і легалізацыю крыптавалютаў у Беларусі, піша Tut.by.

«Мы не разглядаем пытаньня аб тым, каб дапусьціць крыптавалюты ў нашым унутраным абарачэньні, — казаў Кабякоў. — Такая задача ня ставіцца. Мы проста паспрабавалі ўрэгуляваць дачыненьні па асноўных інструмэнтах — тэхналёгіі блокчэйн, майнінгу, выкарыстаньня крыптавалютаў».

Ён падкрэсьліў, што «мы гэта робім у межах рэгулятарнай пляцоўкі, то бок Парку высокіх тэхналёгіяў».

«Натуральна, калі там будзе нешта сур’ёзнае атрымлівацца, то мы будзем вырашаць, як гэта рэалізоўваць і на сваім унутраным рынку», — сказаў Кабякоў.

Як менавіта можна не дапусьціць крыптавалюты ва ўнутранае абарачэньне, Кабякоў не ўдакладніў.

Крыптавалюты фактычна маюць вольнае абарачэньне ва ўсім сьвеце між асобнымі карыстальнікамі і празь віртуальныя біржы. Тэарэтычна асобныя краіны могуць заблякаваць вядомыя біржы, але ці магчыма заблякаваць абмен крыптавалютамі між асобнымі карыстальнікамі, невядома — спробаў зрабіць гэта не было. Некаторыя краіны (Алжыр, Балівія, Банглядэш, Індыя, Кіргізстан, Нэпал, Эквадор) заканадаўча забаранілі выкарыстаньне крыптавалютаў, некаторыя жорстка рэгулююць віртуальныя біржы.

Дык можна ці нельга?

У Беларусі цяпер крыптавалюты не забароненыя і не дазволеныя — згодна зь нядаўнім «ІТ-дэкрэтам», апэрацыі з крыптавалютамі можна будзе легальна ажыцьцяўляць у Беларусі ад 28 сакавіка.

Беларусам дазволяць здабываць і абменьваць крыптавалюты (у тым ліку на беларускія рублі) і ня будуць лічыць гэта за прадпрымальніцкую дзейнасьць. Кампаніям праз ПВТ (і толькі праз ПВТ) дазволяць рабіць біржы крыптавалютаў і здабываць крыптавалюты, нават ствараць уласныя. Для здабычы крыптавалютаў цалкам сур’ёзна прапануюць выкарыстаць БелАЭС.

З «крыптавалютчыкаў» абяцаюць ня браць падаткаў на прыбытак, на даход зь фізычных асобаў, на дабаўленую вартасьць і падатак паводле спрошчанай схемы да 2023 году.

Расея створыць канкурэнцыю Беларусі як крыптавалютнай дзяржаве

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

XS
SM
MD
LG