Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьмяніў прызначаную Кабяковым дату завяршэньня ўборачнай на 7 лістапада


Андрэй Кабякоў, архіўнае фота
Андрэй Кабякоў, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка загадаў завершыць уборачную кампанію да 7 лістапада, перадае БЕЛТА. Такім чынам, ён перанёс дату завяршэньня ўборачнай — раней прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў даручаў завяршыць яе да 31 кастрычніка.

Прычыны пераносу завяршэньня ўборачнай не называюцца. Але Аляксандар Лукашэнка заявіў, што яна ідзе паводле пляну, але «на некаторых кірунках неабходна паскорыцца».

«Застанецца ў вас крыху кукурузы на зерне, а можа быць, пасьпееце ўбраць, і трохі буракоў», — дадаў Лукашэнка.

Да 7 лістапада — дня Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расеі — у Беларусі часта прымяркоўваюцца дзяржаўныя падзеі кшталту адкрыцьця заводаў, станцыяў мэтро, завяршэньня будаўніцтва «Менск-Арэны». Сёлета да 7 лістапада ў Менску абяцаюць аднавіць будаўніцтва гатэльнага комплексу каля парку Горкага, вядомага ў народзе як «Некемпінскі». Акрамя Беларусі, толькі ў Кіргізстане і непрызнаным «Прыднястроўі» 7 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята.

На Віцебшчыне задумалі рэформу сельскай гаспадаркі

Пасьля завяршэньня ўборачнай наступным этапам мае стаць падрыхтоўка глебы да веснавых работ, а з гэтым, заявіў Лукашжэна, праца зарганізаваная кепска: увесну ў Віцебскім рэгіёне «ў поле ня ўлезьці бяз ботаў».

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі зьбіраюць бульбу на «прэзыдэнцкім полі», ілюстрацыйнае фота
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі зьбіраюць бульбу на «прэзыдэнцкім полі», ілюстрацыйнае фота

На Віцебшчыне Лукашэнка загадаў «пайсьці на сур’ёзную рэформу аграпрамысловага комплексу» і «кардынальна зьмяніць падыход да вядзеньня сельскай гаспадаркі» ў вобласьці, вырашыць, «што там будуць вырабляць: малако, ялавічыну, сьвініну, птушку, улічваючы кліматычныя асаблівасьці Віцебскай вобласьці і ўрадлівасьць земляў, узровень ня толькі земляробства, але і вядзеньня сельскай гаспадаркі, перадусім кадры». Ён заявіў, што сытуацыю «не паправіць справаздачамі па валавой вытворчасьці», бо «галоўнае — гэта грошы».

Ці плянуюцца падобныя рэформы ў іншых абласьцях і чаму для такіх рэформаў была выбраная Віцебшчына, не ўдакладняецца. У пачатку месяца Лукашэнка раскрытыкаваў «безадказнае стаўленьне» асобных гаспадарак на Случчыне.

Лукашэнка: «Нам неабходна вырабіць збожжа, перапрацаваць і атрымаць гатовую мясамалочную прадукцыю»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG