Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За крыптавалюты нельга будзе купляць тавары ў Беларусі? Нацбанк растлумачыў нормы IT-дэкрэту


Ілюстрацыйнае фота

У сьвежым нумары часопіса беларускага Нацыянальнага банку «Банкаўскі веснік» (PDF) намесьнік старшыні праўленьня Нацанку Сяргей Калечыц піша, што дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі № 8 (вядомы як «ІТ-дэкрэт» або «ПВТ 2.0») уводзіць такія нормы, якія патрабуюць яшчэ «значнай працы па тлумачэньні грамадзкасьці і суб’ектам эканомікі, а таксама дапрацоўкі дзейнай нарматыўнай базы».

Пакуль апісаныя ніжэй аспэкты выкарыстаньня крыптавалютаў не замацаваныя законамі, пастановамі або іншымі дакумэнтамі. Словы Сяргея Калечыца апісваюць адно пляны па рэгуляваньні і выклікаюць шматлікія пытаньні, адказы на якія дадуць хіба толькі афіцыйна прынятыя дакумэнты.

Сяргей Калечыц
Сяргей Калечыц

Можна мяняць на рублі, нельга выкарыстоўваць як грошы?

Сяргей Калечыц у артыкуле нагадвае, што «адзіным законным аплатным сродкам на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь застаецца беларускі рубель». Паводле яго, сфэра абароту крыптавалютаў у Беларусі будзе «абмежаванай».

«Дэкрэт № 8 не прадугледжвае магчымасьці ажыцьцяўляць угоды па абмене токенаў на аб’екты грамадзянскіх правоў, акрамя беларускіх рублёў, замежных валютаў, электронных грошай, іншых токенаў, — піша Калечыц. — Забараняецца таксама выкарыстаньне замежнай валюты ў разьліках між рэзыдэнтамі Рэспублікі Беларусь ва ўгодах з крыптавалютамі, за выключэньнем апэрацыяў з апэратарамі крыптаплятформаў».

Падобна, гэта значыць, што беларусы:

  • змогуць купляць і прадаваць біткойны і іншыя крыптавалюты за беларускія рублі (але здаецца, не за наяўныя грошы, а толькі праз банкаўскія рахункі);
  • змогуць купляць і прадаваць крыптавалюты за замежныя грошы праз апэратараў (каму можна быць апэратарам, вырашаюць у Парку высокіх тэхналёгіяў пад кантролем Нацбанку);
  • змогуць абменьвацца крыптавалютамі між сабой, абменьваць крыптавалюты на электронныя грошы; змогуць з дазволу ПВТ ствараць уласныя крыптавалюты;
  • ня змогуць легальна купіць за крыптавалюты тавары (хоць кватэру, хоць мех бульбы) і паслугі (хоць стварэньне сайту, хоць стрыжку ў цырульні) у Беларусі (але змогуць за мяжой).

Плацяжы фізычных асобаў па набыцьці і продажы крыптавалютаў маюць адбывацца, паводле Калечыца, праз банкаўскія рахункі або ўладальнікаў токенаў, або апэратараў крыптаплятформаў і «абменьнікаў» крыптавалютаў, або праз рахункі замежных гандлёвых пляцовак (верагодна, гэта значыць, што проста заплаціць гатоўкай за біткойны будзе нельга).

Прэм'ер Кабякоў: «Мы не разглядаем допуску крыптавалютаў ва ўнутранае абарачэньне»

Плацяжы юрыдычных асобаў за крыптавалюты маюць адбывацца толькі паволе ўгодаў, заключаных праз рэзыдэнтаў ПВТ (верагодна, не наўпрост між фірмамі). Ці тычыцца забарона такіх апэрацыяў, як продаж БелАЗаў за біткойны (такія пляны сапраўды агучваліся кампаніяй-вытворцам), не ўдакладняецца.

У карыстальнікаў крыптавалютаў будуць зьбіраць адбіткі пальцаў?

Паводле Калечыца, дэкрэт загадвае банкам «рэглямэнтаваць кантроль за зьдзяйсьненьнем апэрацыяў з крыптавалютамі і іншымі лічбавымі знакамі ў межах заканадаўства аб прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам».

Нацбанк ужо падрыхтаваў праект пастановы праўленьня аб мінімізацыі рызыкаў «падазроных апэрацыяў» з крыптавалютамі і абароне інтарэсаў фізычных асобаў, а таксама інструкцыю пра ўнутраны кантроль апэрацыяў з крыптавалютамі (дзеля прадухіленьня адмываньня грошай і фінансаваньня тэрарызму).

Кліентам, якія робяць рэгулярныя апэрацыі з крыптавалютамі, будуць удзяляць «падвышаную ўвагу», гэтых кліентаў будуць праводзіць праз «пашыраныя працэдуры ідэнтыфікацыі» (ці будуць гэта біямэтрычныя зьвесткі, не ўдакладняецца), часьцей абнаўляць іхныя ідэнтыфікацыйныя дадзеныя, праводзіць маніторынг апэрацыяў «у рэжыме бягучага кантролю».

***

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

XS
SM
MD
LG