Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі Мінфін прапанаваў прызнаць майнінг крыптавалют прадпрымальніцкай дзейнасьцю


Міністэрства фінансаў Расеі на сваім сайце апублікавала праект закону аб рэгуляваньні выпуску і звароту крыптавалют.

Паводле прапановы, купляць і прадаваць крыптавалюты дазволяць толькі праз «апэратараў абмену лічбавых фінансавых актываў» — ім можа стаць толькі юрыдычная асоба, зарэгістраваная ў Расеі ці юрыдычная асоба, якая зьяўляецца арганізатарам гандлю ў адпаведнасьці з Фэдэральным законам № 325-ФЗ «Аб арганізаваных таргах».

Лічбавыя кашалькі прапануецца адкрываць толькі пасьля праходжаньня працэдур ідэнтыфікацыі ўладальніка ў адпаведнасьці з фэдэральным законам № 115-ФЗ «Аб супрацьдзеяньні легалізацыі (адмываньню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньню тэрарызму».

Законапраект прызнае майнінг крыптавалют прадпрымальніцкай дзейнасьцю.

У сьнежні 2017 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі». Сярод іншага, дэкрэт дазваляе праз беларускі Парк высокіх тэхналёгіяў рабіць біржы крыптавалютаў, здабываць крыптавалюты і ствараць уласныя. Беларусам дазволяць здабываць і абменьваць крыптавалюты (у тым ліку на беларускія рублі) і ня будуць лічыць гэта за прадпрымальніцкую дзейнасьць. Дэкрэт мае ўступіць у сілу 28 сакавіка 2018 году.

«Калі будзе надта жорсткае рэгуляваньне, усе зьбягуць у беларускую юрысдыкцыю», — расейскі юрыст пра дэкрэт № 8

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG