Віцэ-прэм’ер Кіргізстана загінуў у аўтамабільнай аварыі. Ягоная машына сутыкнулася з грузавіком КамАЗ на трасе.
Колькасьць ахвяраў ад сутыкненьня паміж цягніком і аўтобусам ва Ўладзімірскай вобласьці ў Расеі вырасла да 17 чалавек. Аўтобусам ехалі 55 узбэцкіх пасажыраў.
Супрацоўніцтва беларускіх праваахоўнікаў з Інтэрполам у пошуку зьніклага ў Белавескай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка пачалося нават раней, чым хлопчыка афіцыйна абвясьцілі ў міжнародны вышук, паведамляюць у МУС Беларусі.
«Нэйт» можа ўзмацніцца да ўрагану першай катэгорыі, калі ў нядзелю дойдзе да берагоў ЗША, у пятніцу ён наблізіцца да Мэксыкі.
Пяць месяцаў «зь цікаўнасьці і рэўнасьці» глядзеў, дзе дзяўчына знаходзіцца, што каму піша і кажа, якія файлы захоўвае і якія паролі ставіць на акаўнты ў сацсетках, распаўсюджваў зьвесткі сярод трэціх асобаў.
Мэрыл Дэнлі, сяброўка 64-гадовага Стывэна Пэдака, які, як мяркуецца, учыніў самую крывавую страляніну ў сучаснай гісторыі ЗША ў Лас-Вэгасе 1 кастрычніка, зрабіла першую заяву пасьля здарэньня.
Беларускія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Польшчы знаходзяцца ў кантакце з польскімі праваахоўнымі органамі ў пытаньні зьнікненьня 10-гадовага беларуса Максіма Мархалюка, паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.
На цьвёрдым дыску, які належыць дацкаму вынаходніку Петэру Мадсэну, сьледчыя знайшлі відэа, на якім абезгалоўліваюць жанчын. Хто на відэа, BBC News не ўдакладняе.
Хлопчыку з выгляду было каля 10 год, ён быў апрануты ў цёмную вопратку і кашулю з кароткім рукавом, меў смуглявы твар.
Адказны за стральбу ў Лас-Вэгасе Стывен Пэдак валодаў амаль 50-ю найменьнямі зброі ў трох месцах і наладжваў камэры ў сваім гасьцінічным нумары і калідоры перад тым, як адкрыць агонь па натоўпе на фэстывалі кантры-музыкі.
Ініцыятыўнай групе за ўратаваньне ад высяканьня 5 гектараў лесу ў Бараўлянах пад Менскам ужо адмоўлена ў дзьвюх з трох акцый, якія яны плянавалі на першую дэкаду кастрычніка. Пра гэта Свабодзе паведамілі актывісты мясцовага супраціву.
Вечарам 1 кастрычніка ў Лас-Вэгасе 64-гадовы пэнсіянер-бухгалтар Стывэн Пэдак расстраляў з акна свайго пакоя на 32-м паверсе гатэля наведвальнікаў канцэрту, які праходзіў на плошчы ўнізе. 59 чалавек былі забітыя, 527 параненыя.
Падкантрольнае тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» агенцтва «Амак» апублікавала відэа, на якім зазьнятыя нібыта захопленыя расейскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміла «Лента.ру».
Удзельнікі фэсту «Талька-2017», які прайшоў 1 кастрычніка ў лесе каля станцыі Талька Пухавіцкага раёну, знайшлі на дрэве відэакамэру, якая запісвала ўсё, што адбывалася на лясной паляне цягам традыцыйнага сьвята беларускай бардаўскай песьні.
«Байцам даручылі найбольш складаныя, цяжкадасягальныя ўчастк».
Прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў паведаміў, што затрыманьні грамадзянаў не былі зьвязаныя з парушэньнямі правілаў дарожнага руху.
Бацька Пэдака ўдзельнічаў у сэрыі рабункаў банкаў, быў асуджаны на 20 год, але ўцёк з турмы o 1968-м і цягам 1970-х знаходзіўся ў вышуку ФБР,.
Колькасьць ахвяраў страляніны ў Лас-Вегасе ўзрасла да 58 чалавек, пацярпелых — да 515, паведаміў шэрыф гораду.
Ад 1 кастрычніка набылі сілу зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
Паліцыя Лас-Вэгасу паведамляе аб страляніне ля гатэлю Mandalay Bay ў самым цэнтры гораду. У афіцыйным твітэры паліцыя просіць людзей трымацца далей паўднёвага канца вуліцы Лас-Вэгас-стрып.
Каля казіно Mandalay Bay у амэрыканскім Лас-Вэгасе ў час музычнага фэстывалю, сярод гледачоў якога былі 22 тысячы чалавек, адбылася страляніна, што стала самай крывавай у сучаснай гісторыі ЗША.
Паліцыя Азэрбайджану адмаўляе абвінавачаньні ў перасьледзе ЛГБТ-супольнасьці: нібы масавыя затрыманьні адбываюцца ў межах барацьбы з прастытуцыяй.
Францускія ўлады заявілі пра пачатак «контртэрарыстычнага расьсьледаваньня» нападу на вакзале ў Марсэлі, ахвярамі якога сталі дзьве жанчыны.
У Марсэлі на чыгуначным вакзале два чалавекі загінулі ў выніку нападу мужчыны з нажом. Нападнік быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведаміў агенцтву France Press кіраўнік мясцовай паліцыі.
Інжынэр, супрацоўнік унутраных войскаў, журналіст, фэльчарка і байкер прыехалі адмыслова ў вёску Новы Двор, каб дапамагчы ў пошуках зьніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка.
Зьніклы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў ня заяжджаў на тэрыторыю Эўропы. Такі адказ атрымала праваабарончая арганізацыя, якая працуе на Паўночным Каўказе, у адказ на запыт у Эўракамісію.
У Амурскай вобласьці на вучэньнях вайсковец застрэліў афіцэра і двух салдат, параніў яшчэ двух чалавек, пасьля чаго зьбег са зброяй.
Як выявілася, жанчына ўтойвала цяжарнасьць і не зьвярталася па мэдычную дапамогу.
У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі расейскага вайскоўца Дзьмітрыя Даўгаполава і расейку Ганну Суханосаву па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.
Сёньня ва Ўкраіне, непадалёк ад гораду Хмяльніцкі ўпаў вайсковы самалёт. Пры аварыі загінулі двое пілётаў.
29 верасьня памёр кампазытар, народны артыст Беларусі Дзьмітры Смольскі. Яму было 80 гадоў.
Менгарсуд зьмяніў рашэньне Фрунзэнскага раённага суду ў справе грамадзяніна Ўкраіны Руслана Ш., якога ў ліпені асудзілі на 2 гады паводле абвінавачаньня ў крадзяжы 7 тысяч даляраў.
Маскоўская паліцыя пацьвердзіла, што апазыцыянэр Аляксей Навальны затрыманы. Як паведамілі інфармацыйным агенцтвам у маскоўскім упраўленьні МУС, прычына затрыманьня сталі яго заклікі выходзіць на несанкцыянаваныя мітынгі.
Пасьля 13 дзён безвыніковых пошукаў зьніклага ў Белавескай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка пошукі хлопчыка будуць працягвацца толькі спэцыяльна падрыхтаванымі групамі.
У інцыдэнце ніхто не пацярпеў, паліцыя пачала расьсьледаваньне. Публікацыяў супраць расейскіх нэанацыстаў напярэдадні нападу на сайце не было.
Паводле Інстаграму Аляксандра Вянгерскага відаць, што хлопец даўно з павагай ставіцца да нацыянальнай сымболікі.
Барысаўскі футбольны клюб БАТЭ 28 верасьня прымаў дома лёнданскі «Арсэнал» у межах Лігі Эўропы, прайграў 2:4.
Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Матыёс заявіў, што сьледзтва ня выявіла ніякіх дывэрсійных груп, якія маглі б падпаліць склады боепрыпасаў у Віньніцкай вобласьці.
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўручыла ўкраінскаму амбасадару ў Менску Ігару Кізіму ноту з-за парушэньня беларускай паветранай прасторы.
Каардынатарка «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» на Віцебшчыне Тацяна Севярынец зьвярнулася да віцебскіх уладаў у сувязі з тым, што ў абласной філярмоніі на 23 кастрычніка заплянаваны канцэрт «шансанье» Віктара Каліны.
У Калінаўцы Віньніцкай вобласьці вечарам 26 верасьня на 48-м арсэнале вайсковай часткі А1119 пачалі выбухаць артылерыйскія склады.
Асноўная вэрсія сьледзтва ў справе 10-гадовага Максіма Мархалюка, які 12 дзён таму зьнік зь вёскі Новы Двор на ўскрайку Белавескай пушчы, — што дзіця па-ранейшаму ў лесе.
24 верасьня на сайце ЧГТРК «Грозны» зьявілася відэа, на якім зьніклы 8 жніўня ў Грозным 25-гадовы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў, зьвяртаючыся да «сябра Іслама», паведамляе, што знаходзіцца ў Нямеччыне. Карэспандэнт Радыё Свабода паразмаўляў зь сябрамі Бакаева, яны ўпэўненыя, што відэа — пастаноўка.
Украіна арыштавала грамадзяніна Беларусі Сяргея Гічка, якога з 27 траўня вышукавалі праваахоўныя органы Гішпаніі паводле абвінавачаньня ва ўдзеле і стварэньні арганізаванай злачыннай групоўкі для адмываньня грошай, атрыманых незаконным шляхам.
Зранку на пошук выйшлі больш за 200 чалавек — супрацоўнікі МНС, міліцыі, вайскоўцы і валянтэры.
У гісторыі з пошукамі Максіма шмат ня толькі гуманізму, але і панічнага страху за сваіх родных.
Прэм’ер-міністар Украіны заявіў, што сярод вэрсіяў прычын выбухаў на складах зброі ў Калінаўцы, «верагодна, гаворка ідзе пра вонкавыя фактары». Дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак перакананы, што «гэта варожая расейская дывэрсія».
У Калінаўцы Віньніцкай вобласьці Ўкраіны адбыліся выбухі на артылерыйскіх складах. Пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары. Паводле іх словаў, каля 21:00 прагучалі выбухі, затым сталі бачныя яркія сполахі.
Улады Ірану распачалі крымінальную справу супраць стваральніка папулярнага мэсэнджэра Telegram Паўла Дурава, паведамляе іранскае агенцтва ISNA.
Загрузіць яшчэ