Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбухі ва Ўкраіне: урад заяўляе пра «вонкавыя фактары» і «расейскую дывэрсію»


На месцы здарэньня
На месцы здарэньня

Прэм’ер-міністар Украіны Ўладзімір Гройсман 27 верасьня заявіў, што сярод вэрсіяў прычын выбухаў на складах зброі ў Калінаўцы Віньніцкай вобласьці Ўкраіны, «верагодна, гаворка ідзе пра вонкавыя фактары». Так урадавая прэс-служба перадае словы Гройсмана, які знаходзіцца ў Вінніцкай вобласці.

Ўладзімір Гройсман
Ўладзімір Гройсман

«Зрэшты, гэта будуць камэнтаваць кампэтэнтныя органы. Цяпер галоўнае — паклапаціцца пра бясьпеку людзей і максымальна хутка пераадолець наступствы здарэньня», — адзначыў прэм’ер.

Выбухі на складах зброі ва Ўкраіне. Відэа з дрону
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:51 0:00

Дарадца міністра ўнутраных спраў Заран Шкірак перакананы, што «гэта варожая расейская дывэрсія, учыненая на непасрэдны загад Пуціна».

«Вядома, будзе створаная дзяржаўная сьледчая камісія, праведзены дэталёвы аналіз і дбайнае сьледзтва, а ўжо пасьля гэтага будуць зробленыя канчатковыя высновы і высьветленая прычына. Але дзень (26 верасьня — дзень нараджэньня прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі. — РС) і месца (Віньніцкая вобласьць), у якім адбылося гэта надзвычайнае здарэньне, асабіста мне падказваюць, што такія супадзеньні наўрад ці бываюць», — піша Шкірак у Facebook.

Паводле паведамленьня Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, на працягу ночы з Калінаўкі і суседніх вёсак Віньніцкай вобласьці эвакуявана каля 30 000 чалавек. Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку выбухаў у Калінаўцы траўмаваны 1 чалавек. Ліквідацыя пажару ў Калінаўцы працягваецца.

У Калінаўцы Віньніцкай вобласьці ўвечары 26 верасьня на 48-м арсэнале вайсковай часткі А1119 пачалі выбухаць артылерыйскія склады. Паводле зьвестак мясцовых жыхароў, гэта пачалося каля 21 гадзіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG