Сьвятлана Коржыч, маці салдата, які загінуў у Печах, расказала пра сына і трагедыю зь ім.
Гібель 21-гадовага салдата — самагубства ці забойства? Ці можна пазбавіцца «дзедаўшчыны» у войску? Якія першыя крокі павінен зрабіць міністар абароны, каб маці не баяліся, што замест абаронцы Айчыны атрымаюць труну? Гэтыя тэмы абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.
У межах сьледзтва правяраюцца «ўсе магчымыя вэрсіі» прычын і акалічнасьцяў здарэньня, у тым ліку зьвязаныя зь нестатутнымі адносінамі. Сьледзтвам прымаюцца «ўсе меры да выяўленьня рэальнага стану рэчаў з вайсковай дысцыплінай у дадзенай вайсковай частцы», сьцьвярджае Сьледчы камітэт.
Прэзэнтацыя фільму «Бежанцы 1915-1922» у Беластоку скончылася скандалам. Падчас паказу стужкі пра беларусаў-уцекачоў з Падляшша ў часы І сусьветнай вайны праваслаўны манах, архімандрыт Гаўрыіл, параўнаў сучасных уцекачоў з вошамі і гнідамі.
Як патлумачылі карэспандэнту Свабоды на гомельскай базе расейскага байкерскага клюбу «Начныя ваўкі», пахаваньне адклалі, бо трэба было атрымаць афіцыйны дазвол ад уладаў і пасьведчаньне пра сьмерць, выдадзенае ня ў Сырыі (сырыйскае ў Беларусі не прызнаюць).
На аэрадроме Хмеймім ў Сырыі пры ўзьлёце разьбіўся расейскі самалёт Су-24, экіпаж загінуў, паведамляе агенцтва «Інтрэфакс» са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.
У выніку лясных пажараў у Каліфорніі зьнішчана ня менш за 1500 жылых і камэрцыйных будынкаў, паведаміў у панядзелак кіраўнік пажарнай службы штату.
Трое дзяўчат адмовіліся здаваць адбіткі пальцаў — іх трымаюць у пастарунку.
Касмэтычны сродак «Боярышник», які ўтрымлівае сьпірт, зноў зьявіцца на расейскіх прылаўках. Тэрмін забароны на яго продаж мінае сёньня, 9 кастрычніка.
Затрыманых прыкладна каля 20 чалавек. У пастарунку таксама расейскі гісторык, філёзаф і дасьледчык анархізму Пётар Рабаў. Вынялі ягоныя кнігі. Сьледчыя пакінулі гарадзенскі «Цэнтар гарадзкога жыцьця».
Зьвесткі пра некаторыя выпадкі самагубства сярод вайскоўцаў трапляюць у СМІ, нягледзячы на закрытасьць тэмы. Пры гэтым вайсковая частка ў Печах фігуруе ў зводках рэгулярна і нашмат часьцей, чым іншыя.
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завяршыў расьсьледаваньне крымінальнай справы стасоўна жыхара Ленінградзкай вобласьці Расеі. Яго абвінавачваюць у злачынствах супраць полавай свабоды.
Чаму інфармацыя пра палітычныя рэпрэсіі не выклікае вострай рэакцыі? Ці ёсьць жыцьцё па-за Сецівам? Што трапляе ў трэнд беларускай грамадзкай увагі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у Праскім акцэнце прадусар праграмаў тэлеканалу «Белсат» Ірына Чарняўка і блогер Эдуард Пальчыс. Вядзе перадачу Юры Дракахруст
Каля кальцавой дарогі на паўночным захадзе Масквы 8 кастрычніка адбыўся буйны пажар — гарэў гандлёвы цэнтар «Синдика».
Блізкія 21-гадовага Аляксандра Коржыча перадалі ў рэдакцыю Радыё Свабода фотаздымкі цела загінулага, на якім відаць вялікія гематомы. Сям'я і сябры ня вераць у афіцыйную вэрсію і дабіваюцца расьследаваньня.
У Маскве паліцыя праводзіць затрыманьні на Манежнай плошчы, Цьвярской вуліцы і каля будынку Дзярждумы Расеі.
Днём у нядзелю ў Маскве пачаўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Синдика», які знаходзіцца ў раёне Строгіна побач з маскоўскай кальцавой аўтадарогай.
У суполцы расейскага прапуцінскага аб’яднаньня байкераў «Начныя ваўкі» зьявілася інфармацыя пра сьмерць 42-гадовага ўраджэнца Гомлю Аляксея Ярашэвіча.
Удзень 8 кастрычніка 2016 году 17-гадовы Ўлад Казакевіч напаў з бэнзапілой на наведнікаў гандлёвага цэнтру «Эўропа» ў Менску, забіў бэнзапілой адну жанчыну і параніў сякерай другую. Нападніка спынілі супрацоўнікі гандлёвага цэнтру.
Віцэ-прэм’ер Кіргізстана загінуў у аўтамабільнай аварыі. Ягоная машына сутыкнулася з грузавіком КамАЗ на трасе.
Колькасьць ахвяраў ад сутыкненьня паміж цягніком і аўтобусам ва Ўладзімірскай вобласьці ў Расеі вырасла да 17 чалавек. Аўтобусам ехалі 55 узбэцкіх пасажыраў.
Супрацоўніцтва беларускіх праваахоўнікаў з Інтэрполам у пошуку зьніклага ў Белавескай пушчы 10-гадовага Максіма Мархалюка пачалося нават раней, чым хлопчыка афіцыйна абвясьцілі ў міжнародны вышук, паведамляюць у МУС Беларусі.
«Нэйт» можа ўзмацніцца да ўрагану першай катэгорыі, калі ў нядзелю дойдзе да берагоў ЗША, у пятніцу ён наблізіцца да Мэксыкі.
Пяць месяцаў «зь цікаўнасьці і рэўнасьці» глядзеў, дзе дзяўчына знаходзіцца, што каму піша і кажа, якія файлы захоўвае і якія паролі ставіць на акаўнты ў сацсетках, распаўсюджваў зьвесткі сярод трэціх асобаў.
Мэрыл Дэнлі, сяброўка 64-гадовага Стывэна Пэдака, які, як мяркуецца, учыніў самую крывавую страляніну ў сучаснай гісторыі ЗША ў Лас-Вэгасе 1 кастрычніка, зрабіла першую заяву пасьля здарэньня.
Беларускія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Польшчы знаходзяцца ў кантакце з польскімі праваахоўнымі органамі ў пытаньні зьнікненьня 10-гадовага беларуса Максіма Мархалюка, паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.
На цьвёрдым дыску, які належыць дацкаму вынаходніку Петэру Мадсэну, сьледчыя знайшлі відэа, на якім абезгалоўліваюць жанчын. Хто на відэа, BBC News не ўдакладняе.
Хлопчыку з выгляду было каля 10 год, ён быў апрануты ў цёмную вопратку і кашулю з кароткім рукавом, меў смуглявы твар.
Адказны за стральбу ў Лас-Вэгасе Стывен Пэдак валодаў амаль 50-ю найменьнямі зброі ў трох месцах і наладжваў камэры ў сваім гасьцінічным нумары і калідоры перад тым, як адкрыць агонь па натоўпе на фэстывалі кантры-музыкі.
Ініцыятыўнай групе за ўратаваньне ад высяканьня 5 гектараў лесу ў Бараўлянах пад Менскам ужо адмоўлена ў дзьвюх з трох акцый, якія яны плянавалі на першую дэкаду кастрычніка. Пра гэта Свабодзе паведамілі актывісты мясцовага супраціву.
Вечарам 1 кастрычніка ў Лас-Вэгасе 64-гадовы пэнсіянер-бухгалтар Стывэн Пэдак расстраляў з акна свайго пакоя на 32-м паверсе гатэля наведвальнікаў канцэрту, які праходзіў на плошчы ўнізе. 59 чалавек былі забітыя, 527 параненыя.
Падкантрольнае тэрарыстычнай групоўцы «Ісламская дзяржава» агенцтва «Амак» апублікавала відэа, на якім зазьнятыя нібыта захопленыя расейскія вайскоўцы. Пра гэта паведаміла «Лента.ру».
Удзельнікі фэсту «Талька-2017», які прайшоў 1 кастрычніка ў лесе каля станцыі Талька Пухавіцкага раёну, знайшлі на дрэве відэакамэру, якая запісвала ўсё, што адбывалася на лясной паляне цягам традыцыйнага сьвята беларускай бардаўскай песьні.
«Байцам даручылі найбольш складаныя, цяжкадасягальныя ўчастк».
Прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў паведаміў, што затрыманьні грамадзянаў не былі зьвязаныя з парушэньнямі правілаў дарожнага руху.
Бацька Пэдака ўдзельнічаў у сэрыі рабункаў банкаў, быў асуджаны на 20 год, але ўцёк з турмы o 1968-м і цягам 1970-х знаходзіўся ў вышуку ФБР,.
Колькасьць ахвяраў страляніны ў Лас-Вегасе ўзрасла да 58 чалавек, пацярпелых — да 515, паведаміў шэрыф гораду.
Ад 1 кастрычніка набылі сілу зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».
Паліцыя Лас-Вэгасу паведамляе аб страляніне ля гатэлю Mandalay Bay ў самым цэнтры гораду. У афіцыйным твітэры паліцыя просіць людзей трымацца далей паўднёвага канца вуліцы Лас-Вэгас-стрып.
Каля казіно Mandalay Bay у амэрыканскім Лас-Вэгасе ў час музычнага фэстывалю, сярод гледачоў якога былі 22 тысячы чалавек, адбылася страляніна, што стала самай крывавай у сучаснай гісторыі ЗША.
Паліцыя Азэрбайджану адмаўляе абвінавачаньні ў перасьледзе ЛГБТ-супольнасьці: нібы масавыя затрыманьні адбываюцца ў межах барацьбы з прастытуцыяй.
Францускія ўлады заявілі пра пачатак «контртэрарыстычнага расьсьледаваньня» нападу на вакзале ў Марсэлі, ахвярамі якога сталі дзьве жанчыны.
У Марсэлі на чыгуначным вакзале два чалавекі загінулі ў выніку нападу мужчыны з нажом. Нападнік быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведаміў агенцтву France Press кіраўнік мясцовай паліцыі.
Інжынэр, супрацоўнік унутраных войскаў, журналіст, фэльчарка і байкер прыехалі адмыслова ў вёску Новы Двор, каб дапамагчы ў пошуках зьніклага 10-гадовага Максіма Мархалюка.
Зьніклы чачэнскі сьпявак Зэлімхан Бакаеў ня заяжджаў на тэрыторыю Эўропы. Такі адказ атрымала праваабарончая арганізацыя, якая працуе на Паўночным Каўказе, у адказ на запыт у Эўракамісію.
У Амурскай вобласьці на вучэньнях вайсковец застрэліў афіцэра і двух салдат, параніў яшчэ двух чалавек, пасьля чаго зьбег са зброяй.
Як выявілася, жанчына ўтойвала цяжарнасьць і не зьвярталася па мэдычную дапамогу.
У анэксаваным Расеяй Крыме супрацоўнікі ФСБ затрымалі расейскага вайскоўца Дзьмітрыя Даўгаполава і расейку Ганну Суханосаву па падазрэньні ў дзяржаўнай здрадзе.
Сёньня ва Ўкраіне, непадалёк ад гораду Хмяльніцкі ўпаў вайсковы самалёт. Пры аварыі загінулі двое пілётаў.
29 верасьня памёр кампазытар, народны артыст Беларусі Дзьмітры Смольскі. Яму было 80 гадоў.
Загрузіць яшчэ