Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане пачалі масава затрымліваць геяў і лесьбіянак


Ілюстрацыйнае фота

Азэрбайджанскі ЛГБТ-актывіст і праваабаронца Джавід Набіеў паведаміў пра пачатак масавых затрыманьняў у Азэрбайджане «тых, хто, на думку паліцыі, выглядае або апранаецца як гей», перадае «Настоящее время».

Паводле Джавід Набіева, ня меней за 50 чалавек затрыманыя, некаторыя атрымалі да 30 сутак зьняволеньня. Затрыманьні адбываліся як у прыватных кватэрах, так і проста на вуліцы.

Паліцыя Азэрбайджану адмаўляе абвінавачаньні ў перасьледзе ЛГБТ-супольнасьці: нібы масавыя затрыманьні адбываюцца ў межах барацьбы з прастытуцыяй.

Гомасэксуальнаьсць у Азэрбайджане фармальна не перасьледуецца паводле закону. Але на самой справе пераважная большасьць насельніцтва не гатовая яе прыняць і перасьлед геяў і лесьбіянак — вельмі распаўсюджаная зьява.

Эўрапейская асацыяцыя ЛГБТ назвала Азэрбайджан адной з найгоршых краінаў сьвету для ЛГБТ-супольнасьці: яна ў рэйтынгу пятая з канца, Расея — шостая, Беларусь і Малдова — 13-я з канца.

XS
SM
MD
LG