Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер Кіргізстана загінуў у аўтамабільнай аварыі


Алмазбэк Атамбаеў і Тэмір Джумакадыраў
Алмазбэк Атамбаеў і Тэмір Джумакадыраў

Віцэ-прэм’ер Кіргізстана загінуў у аўтамабільнай аварыі. Ягоная машына сутыкнулася з грузавіком КамАЗ на трасе.

38-гадовы Тэмір Джумакадыраў і ягоны кіроўца памерлі ў выніку траўмаў, атрыманых 7 кастрычніка ў аварыі. Здарэньне адбылося на захадзе ад Бішкека. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзіў урад Кіргізстана.

Прэмʼер-міністар Кіргізстана Сапар Ісакаў паставіў задачу Джумакадыраву назіраць за падрыхтоўкай да прэзыдэнцкіх выбараў 15 кастрычніка.

У момант аварыі, як паведамляецца, Джумакадыраў накіроўваўся ў паўночна-заходнюю Таласкую вобласьць для праверкі выбарчых участкаў напярэдадні выбараў.

Дзеючы прэзыдэнт Алмазбэк Атамбаеў уступіў на пасаду ў 2007 годзе. Канстытуцыяй Кіргізстана яму забаронена высоўвацца на другі тэрмін. Два папярэднія прэзыдэнты былі адсунутыя ад улады ў выніку народных пратэстаў у 2005 і 2010 гадах. Экс-прэзыдэнт Курманбэк Бакіеў у 2010 годзе атрымаў прытулак у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG