Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан дэпартаваў расейскага журналіста, які працаваў на Regnum


Грыгорый Міхайлаў
Грыгорый Міхайлаў

Супрацоўнікі міліцыі Кіргізстану затрымалі і вывезьлі за межы краіны грамадзяніна Расеі Грыгорыя Міхайлава, шэф-рэдактара расейскага інфармацыйнага агенцтва Regnum у Бішкеку. Адначасова з гэтым журналіст быў пазбаўлены права зваротнага ўезду.

З чым зьвязаная дэпартацыя — улады Кіргізстану не патлумачылі. Амбасада Расеі ў Кіргізстане заявіла, што высьвятляе ўсе акалічнасьці, зьвязаныя з высылкай Міхайлава.

Кіргізская служба Радыё Свабода зьвязалася з жонкай Міхайлава, грамадзянкай Кыргызстана Яўгеніяй Кім. Яна пацьвердзіла, што супрацоўнікі міліцыі вывезьлі журналіста 10 сакавіка ў суседні Казахстан. З чым можа быць зьвязаная дэпартацыя — яна не паведаміла.

Выданьне Фергана.ру, якое зьвязалася па тэлефоне з Міхайлавым, паведамляе, што 10 сакавіка у Бішкеку ён быў спынены супрацоўнікамі міліцыі для праверкі дакумэнтаў.

«Патрабавалі, каб я прад’явіў пашпарт. А пашпарта ў мяне пры сабе не было, ды і ў прынцыпе не павінна было быць, таму што я зьбіраўся проста пайсьці пагуляць. Паміж намі завязалася працяглую размову, нават сварка. Я тлумачыў, што не абавязаны мець пашпарт, мне даказвалі адваротнае», — распавёў Міхайлаў.

«Калі мая жонка, якая прысутнічала пры інцыдэнце, спрабавала зьняць тое, што адбываецца, на відэа, у яе сілай адабралі тэлефон», — заявіў журналіст.

Пасьля гэтага супрацоўнікі міліцыі заявілі, што журналіст нібыта парушыў міграцыйнае заканадаўства: пасьля прыбыцьця ў краіну ва ўстаноўлены тэрмін не прайшоў працэдуру рэгістрацыі. Як сьцьвярджае Міхайлаў, замест штрафу супрацоўнікі міліцыі прапанавалі яму выехаць з рэспублікі праз разьмешчаны на мяжы з Казахстанам КПП Ак-жол і зноў прайсьці не яе тэрыторыю, каб не парушаць міграцыйныя правілы.

«У джыпе, якімі кіравалі апэратыўныя супрацоўнікі, нас з жонкай давезьлі дахаты. Жонка схадзіла за пашпартам і прынесла яго. Я грамадзянін Расеі. У мяне звычайны, унутраны грамадзянскі расейскі пашпарт, на той момант у мяне сапраўды была пратэрмінаваная рэгістрацыя», — распавёў Міхайлаў.

Да мяжы Міхайлаў быў дастаўлены на міліцэйскім аўтамабілі, аднак падчас вяртаньня ў Кіргізію высьветлілася, што яму забаронены ўезд у краіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG