Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вынаходніка, які падазраецца ў забойстве швэдзкай журналісткі, знайшлі відэа, дзе жанчынам адразаюць галовы


На цьвёрдым дыску, які належыць дацкаму вынаходніку Петэру Мадсэну, сьледчыя знайшлі відэа, на якім абезгалоўліваюць жанчын. Хто на відэа, BBC News не ўдакладняе.

Мадсэн сьцьвярджае, што жорсткі дыск належыць камусьці іншаму, да таго ж усе работнікі лябараторыі мелі да яго доступ.

Мадсэн абвінавачваецца ў забойстве 30-гадовай швэдзкай журналісткі Кім Валь, якую ў апошні раз бачылі жывой 10 жніўня на борце сканструяванай ім падводнай лодкі «Наўтылус». Цела журналісткі — без галавы, рук і ног — знайшлі ў моры каля Капэнгагену праз 12 дзён.

46-гадовы вынаходнік і бізнэсовец Мадсэн, вядомы тым, што пабудаваў тры падводныя лодкі, запрасіў Валь зьдзейсьніць шпацыр на «Наўтылус». Гэты апошні зь яго праектаў — 18-мэтровая міні-субмарына — зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце прыватнай падлодкай. Валь якраз пісала артыкул пра вынаходніка.


10 жніўня ў 7 гадзінаў вечара яны пакінулі бухту Капэнгагену на падлодцы.

Тады Кім Валь апошні раз бачылі жывой.

Паводле першапачатковага пляну, «Наўтылус» павінен быў вярнуцца назад у порт 10 жніўня ўвечары, але падлодка зьнікла. У ноч з 10 на 11 жніўня сябар Валь зьвярнуўся ў службу выратаваньня, таму што Кім не вярнулася дадому. На радыёзапыты «Наўтылус» не адказаў, раніцай пачалі пошукавую апэрацыю. Каля 10.30 з борту «Наўтылусу» паступіў сыгнал бедзтва, Мадсэн паведамляў аб тэхнічных непаладках.

Калі ратавальнікі знайшлі лодку ў бухце Кёге за 50 кілямэтраў ад Капэнгагену, яна танула. Удзельнік пошукавай апэрацыі Крысьціян Ісбак, распавёў, што бачыў Мадс у рубцы, потым з лодкі быццам выйшла паветра і яна пачала сыходзіць пад ваду, а Мадсэн сам паплыў да берага.

«Наўтылус» патануў з-за праблемаў з балястнай цыстэрнай", — сказаў тады вынаходнік журналістам. На пытаньні паліцыі і ратавальнікаў пра лёс Валь, Мадсэн адказаў, што высадзіў яе на бераг напярэдадні вечарам, праз тры гадзіны пасьля прагулкі.

21 жніўня паліцыя Капэнгагену выявіла на дацкай высьпе Амагер цела жанчыны. Бяз рук, ног і галавы. Труп заўважыў ля берагу мясцовы жыхар. Цела адправілі на экспэртызу і 23 жніўня паліцыя пацьвердзіла: па выніках ДНК-аналізу, яно належыць Кім Валь.

У пачатку верасьня Мадсэн зьмяніў свае паказаньні. Ён паведаміў, што Кім Валь загінула ад удару 70-кіляграмовага люка падводнай лодкі, і што гэта быў няшчасны выпадак, маўляў, лодку гайданула ад хвалі судна, якое праплывала міма.

Мадсэн са страху, паводле ягоных словаў, вырашыў пазбавіцца ад цела журналісткі і сьпіхнуў яго ў ваду, а затым затапіў і падводную лодку.

Пра тое, чаму цела было абезгалоўлена, ён нічога не паведаміў.

XS
SM
MD
LG