Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя завялі крымінальную справу аб сьмерці вайскоўца пад Барысавам. Падазраюць «дзедаўшчыну»


Загінулы Аляксандр Коржыч, архіўнае фота
Загінулы Аляксандр Коржыч, архіўнае фота

Упраўленьне Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці распачало крымінальную справу па факце сьмерці вайскоўца Аляксандра Коржыча, які нібыта павесіўся 3 кастрычніка ў вайсковай частцы ў Барысаўскім раёне.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў кіраўнік прэсавай службы СК Сяргей Кабаковіч.

«Падкрэсьліваю, што справа заведзеная ў тым ліку таму, што гэта дае магчымасьць паўней выкарыстаць усе сродкі для праверкі розных вэрсіяў», — сказаў Сяргей Кабаковіч.

Паводле Сьледчага камітэту, крымінальная справа заведзеная паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага 3 часткай артыкула 443 КК — парушэньне статутных правіл узаемаадносін вайскоўцаў, якое мела цяжкія наступствы.

Сяргей Кабаковіч са Сьледчага камітэту сказаў карэспандэнту Свабоды, што ў межах крымінальнай справы пакуль няма затрыманых. Пры гэтым, паводле сьледчых, «прымаюцца ўсе меры да выяўленьня рэальнага стану рэчаў з вайсковай дысцыплінай у дадзенай вайсковай частцы».

3 кастрычніка цела салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале вайсковай часткі ў Печах пад Барысавам. Паводле праверкі, якую правялі ў вайсковай частцы, прычынай сьмерці салдата нібыта стаў суіцыд. Але сваякі і сябры Аляксандра Коржыча з гэтай вэрсіяй не пагадзіліся і перадалі ў рэдакцыю Свабоды фатаздымкі ягонага цела са сьлядамі прыжыцьцёвых траўмаў. Справа атрымала вялікі рэзананс у грамадзтве.

9 кастрычніка ў Мінабароны Беларусі Свабодзе сказалі, што ўсе іншыя вэрсіі сьмерці Аляксандра Коржыча, акрамя суіцыду, грунтуюцца на чутках.

Блізкія 21-гадовага Аляксандра Коржыча перадалі ў рэдакцыю Свабоды фатаздымкі цела загінулага, на якіх відаць вялікія гематомы. Сям'я і сябры ня вераць у афіцыйную вэрсію і дабіваюцца расьсьледаваньня.

«Каб салдат ударыў салдата…». Былыя вайскоўцы пра дзедаўшчыну
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:56 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG