У Амурскай вобласьці на вучэньнях вайсковец застрэліў афіцэра і двух салдат, параніў яшчэ двух чалавек, пасьля чаго зьбег са зброяй. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».
Паводле дадзеных агенцтва, інцыдэнт адбыўся на начных стрэльбах. Вайсковец страляў па калегах з аўтамата.
На месца здарэньня накіравалі камісію на чале з начальнікам штаба сухапутных войскаў Расеі.