Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Масквы паліцыя затрымлівае актывістаў і мінакоў


Паліцыя на акцыі пратэсту прыхільнікаў Аляксея Навальнага ў Маскве 7 кастрычніка
Паліцыя на акцыі пратэсту прыхільнікаў Аляксея Навальнага ў Маскве 7 кастрычніка

У Маскве паліцыя праводзіць затрыманьні на Манежнай плошчы, Цьвярской вуліцы і каля будынку Дзярждумы Расеі.

Усяго, паводле дадзеных праваабарончага праекту «ОВД-Инфо», былі затрыманыя больш за 30 чалавек. Амаль усе яны былі без плякатаў ці агітацыйных матэрыялаў і не выкрыквалі ніякіх лёзунгаў, некаторыя затрыманыя апынуліся выпадковымі мінакамі. У паліцыю трапілі і некалькі падлеткаў. Паліцыя ўжывала сілу. Адну непаўлетнюю дзяўчыну пасьля затрыманьня павезьлі на машыне хуткай дапамогі пасьля вывіху пляча, яшчэ адзін падлетак атрымаў траўму галавы.

У Санкт-Пецярбургу дзесяткі чалавек сабраліся на Палацавай плошчы. Яны маюць намер застацца там на ноч. Актывісты трымаюць у руках дзяржаўныя сьцягі Расеі. Адзін з удзельнікаў акцыі прынёс з сабой намёт з намерам ўсталяваць яго на плошчы. Сярод дэманстрантаў — былы палітвязень Ільдар Дадзін. Паліцыянты ў тое, што адбываецца, пакуль не ўмешваюцца.

7 кастрычніка, у дзень 65-годзьдзя прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, у дзясятках гарадоў краіны прайшлі акцыі пратэсту. Дэманстранты, у прыватнасьці, заклікалі Пуціна сысьці ў адстаўку, а таксама патрабавалі дапусьціць апазыцыянэра Аляксея Навальнага да ўдзелу ў выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе. Па ўсёй Расеі былі затрыманыя каля 300 чалавек. 8 кастрычніка ў сацыяльных сетках зьявіліся заклікі да бестэрміновай акцыі пратэсту на Манежнай плошчы ў Маскве і на Палацавай плошчы ў Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG