Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў Лас-Вэгасе: ужо больш за 50 ахвяраў, 400 параненых


На месцы стральбы ў Лас-Вэгасе

Каля казіно Mandalay Bay у амэрыканскім Лас-Вэгасе ў час музычнага фэстывалю, сярод гледачоў якога былі 22 тысячы чалавек, адбылася страляніна, што стала самай крывавай у сучаснай гісторыі ЗША.

Паводле зьвестак шэрыфа Лас-Вэгаса Джо Ламбарда, у час нападу загінулі ня менш за 50 чалавек, параненыя больш за 400. Нападнік быў узброены прынамсі дзесяцьцю аўтаматычнымі вінтоўкамі, страляў па натоўпе з вакна 32 паверха гатэлю, перадае Associated press.

Паліцыя паведамляе пра аднаго забітага нападніка і мяркуе, што больш нападнікаў не было. Называецца імя забітага падазраванага: 64-гадовы Стывэн Пэдак.

Паводле шэрыфа Лас-Вэгаса, Пэдак застрэліў сябе яшчэ да таго моманту, як паліцыя здолела трапіць у пакой, адкуль вялася страляніна. Затрыманая таксама жанчына, меркавана зьвязаная са стралянінай — яна здымала пакой у гатэлі разам з падазраваным.

Зь якіх прычынаў падазраваны мог распачаць страляніну, паліцыя ня ведае. Мяркуецца, што ён ня быў зьвязаны з тэрарыстычнымі групоўкамі.

Тым часам адказнасьць за страляніну ў Лас-Вэгасе ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

У аэрапорце Лас-Вэгаса ​часова спыненыя палёты.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG