Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на вакзале ў Марсэлі. Два чалавекі загінулі


Францускі ваенны патруль (архіўнае фота)

У Марсэлі на чыгуначным вакзале два чалавекі загінулі ў выніку нападу мужчыны з нажом. Нападнік быў застрэлены паліцыяй. Пра гэта паведаміў агенцтву France Press кіраўнік мясцовай паліцыі.

Ўлады заклікалі жыхароў горада ўстрымацца ад наведваньня вакзалу Сэн-Шарль, дзе адбыўся напад. Справа расьсьледуецца як тэракт. Па наяўнай інфармацыі, нападнік, імя якога пакуль не называецца, дзейнічаў у адзіночку. Па шэрагу сьведчаньняў, перад тым, як напасьці на людзей, ён крычаў ісламісцкія лёзунгі.

У Францыі працягвае дзейнічаць рэжым надзвычайнага становішча, уведзены амаль 2 гады таму пасьля тэрарыстычнага нападу ў Парыжы. З 2015 году ў Францыі адбылося некалькі тэрактаў, ахвярамі якіх сталі больш за 200 чалавек.

XS
SM
MD
LG