Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі не атрымліваў ад Польшчы інфармацыі, карыснай для пошуку Максіма Мархалюка


Беларускія дыпляматычныя прадстаўніцтвы ў Польшчы знаходзяцца ў кантакце з польскімі праваахоўнымі органамі ў пытаньні зьнікненьня 10-гадовага беларуса Максіма Мархалюка. Пра гэта TUT.BY паведаміў начальнік упраўленьня інфармацыі МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

«Афіцыйнай інфармацыі ад польскіх уладаў, якая магла б быць карысная для расьсьледаваньня зьнікненьня нашага хлопчыка, не паступала. Як запэўніў польскі бок, паліцыя адразу ж паінфармуе беларускія замежныя ўстановы ў выпадку, калі ў якой-небудзь частцы Польшчы зьявіцца зьніклы хлопчык», — паведаміў Дзьмітры Мірончык.

Напярэдадні падляскі сайт podlasie24.pl распавёў, што паліцыя гораду Седльцэ, што на паўдарогі ад Берасьця да Варшавы, правярае паведамленьне пра невядомага хлопчыка, які ў 20-ых чыслах верасьня схаваўся ў фуры дальнабойшчыка, нічога пра сябе не распавёў і ўцёк з машыны ў вёсцы Бялкі. Хлопец, пра якога ідзе гаворка, пасуе да апісаньня Максіма Мархалюка, якога з 16-га верасьня шукаюць у Белавескай пушчы.

Алнак крыніца ў польскай паліцыі, якая пажадала застацца ананімнай, расказала карэспандэнту Свабоды, што паліцыянты выяжджалі на месца, дзе хлопчык уцёк з фуры, апытвалі сьведку, але няма ані прамых, ані ўскосных доказаў таго, што гаворка ідзе пра Максіма Мархалюка.

Ці ёсьць «польскі сьлед» у зьнікненьні Мархалюка? Тлумачыць ананімная крыніца ў польскай паліцыі

XS
SM
MD
LG