Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве згарэў буйны гандлёвы цэнтар


Вертолёт тушин пожар в торговом центре "Синдика" в Москве. 8 октября 2017
Вертолёт тушин пожар в торговом центре "Синдика" в Москве. 8 октября 2017

Каля кальцавой дарогі на паўночным захадзе Масквы 8 кастрычніка адбыўся буйны пажар — гарэў гандлёвы цэнтар «Синдика».

У будынка абрынуўся дах і частка сьценаў, агонь палаў на 100 тысячах м². Шкода папярэдне ацэненая ў 5 млрд расейскіх рублёў (звыш 170 тысяч беларускіх рублёў).

Адзін пацярпелы шпіталізаваны, яшчэ некалькі зьвярталіся да мэдыкаў праз атручваньне чадным газам. З тэрыторыі эвакуяваныя больш за 3000 чалавек. На стаянцы побач з гандлёвым цэнтрам пашкоджаныя аўтамабілі.

Паводле апошніх зьвестак, агонь «лякалізаваны», але ня згашаны канчаткова, хоць у барацьбе зь ім удзельнічаюць тры сотні пажарных, выкарыстоўваюцца тры верталёты.

Таксама 8 кастрычніка буйны пажар адбыўся на рынку ў Растове-на-Доне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG