Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 110 гадоў таму нарадзіўся Ўладзіслаў Чарняўскі — сьвятар і перакладнік Бібліі

Экспазыцыя, прысьвечаная Ўладзіславу Чарняўскаму, у Вішневе. Архіўнае фота
Экспазыцыя, прысьвечаная Ўладзіславу Чарняўскаму, у Вішневе. Архіўнае фота

Падзеі 14 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

У 1916 годзе нарадзіўся Ўладзіслаў Чарняўскі — першы сьвятар, які ў пераважна «польскім» касьцёле ў савецкай Беларусі часоў «разьвітога сацыялізму» пачаў маліцца па-беларуску і стварыў у вёсцы Вішневе сапраўдны нацыянальна-культурны духоўны цэнтар.

Вядомасьць Уладзіслава Чарняўскага ўжо ў 1970-я гады выйшла далёка за межы Вішнева. Па роднае слова і духоўную навуку па-беларуску да яго ехалі і з ваколіц, і з сталіцы — фактычна Вішнева стала адным з духоўных цэнтраў Беларусі. На замову папы Рымскага ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі пераклаў на беларускую мову Новы і Стары Запаветы, якія выйшлі з друку незадоўга да ягонай сьмерці ў 2001 годзе.

Гэты дзень у гісторыі

1927 — паліцыя Польшчы арыштавала лідэраў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Сярод іх быў і беларускі мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч.

Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»
Браніслаў Тарашкевіч і яго «Беларуская граматыка для школ»

1944 — нацысты спалілі вёску Ала (Сьветлагорскі раён) разам з жыхарамі (1758 чалавек).

1962 — пачалася эксплюатацыя нафтаправоду «Дружба».

1989 — у Вільні на II Вальным сойме была заснаваная Канфэдэрацыя беларускіх моладзевых суполак: незалежнае грамадзка-палітычнае згуртаваньне моладзі Беларусі, якое аб’яднала 66 арганізацый.

Віктар Івашкевіч выступае на Вальным Сойме, 14 студзеня 1989 году
Віктар Івашкевіч выступае на Вальным Сойме, 14 студзеня 1989 году

1990 — у Менску заснаваны Беларускі гуманітарны ліцэй, пазьней названы імем Якуба Коласа.

Заняткі ў ліцэі імя Якуба Коласа
Заняткі ў ліцэі імя Якуба Коласа

1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Антон Баначыч, опэрны сьпявак, стваральнік Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі.

1891 — Восіп Мандэльштам, расейскі паэт.

Восіп Мандэльштам
Восіп Мандэльштам

1893 — Канстанцыя Буйло, паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло

1894 — Пятро Юргелевіч, мовазнаўца, вязень ГУЛАГу.

1904 — Марыя Кіпель, дзяячка эміграцыі, мэмуарыстка, маці Вітаўта Кіпеля.

1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, каталіцкі сьвятар, перакладчык Бібліі і катэхізісу на беларускую мову.

1920 — Мікола Аўрамчык, паэт.

Мікола Аўрамчык
Мікола Аўрамчык

1926 — Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху.

1939 — Васіль Шаранговіч, мастак, майстар кніжнай і станковай графікі.

Васіль Шаранговіч, 1970
Васіль Шаранговіч, 1970

1942 — Вера Вярба, беларуская паэтка і перакладчыца.

Вера Вярба
Вера Вярба

1953 — Надзея Мікуліч, сьпявачка («Верасы»).

1980 — Андрэй Курэйчык, драматург, рэжысэр.

Андрэй Курэйчык
Андрэй Курэйчык

У памяці

1898 — Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік, аўтар «Алісы ў Краіне цудаў».

Льюіс Кэрал
Льюіс Кэрал

1947 — Вацлаў Міхневіч, архітэктар, аўтар нэагатычных касьцёлаў ды іншых будынкаў у Беларусі і Літве.

2005 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнаўца.

2015 — Мікалай Тарасюк, беларускі разьбяр, народны майстра Беларусі.

2021 — Леанід Шчамялёў, беларускі мастак.

Леанід Шчамялёў у майстэрні, 1983
Леанід Шчамялёў у майстэрні, 1983


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG