Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў сакавіку пашыраць адсочваньне ўвозу і продажу бытавой тэхнікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Адпаведную пастанову падрыхтавалі ў Міністэрстве падаткаў і збораў.

З 1 сакавіка 2026 году ў Беларусі пад кантроль возьмуць яшчэ больш бытавой тэхнікі.

Міністэрства падаткаў і збораў папярэдзіла аб пашырэньні пераліку тавараў, якія падлягаюць адсочваньню. Гэта значыць, што рух гэтых пазыцый — ад увозу да продажу — павінен будзе адлюстроўвацца ва ўліку.

У сьпіс трапілі як новыя, так і некаторыя ўжываныя тавары.

Пад кантроль трапяць пральныя машыны і тэлевізары, уключна з ужыванымі, а таксама новая тэхніка: кухонныя камбайны, мультываркі, посудамыйныя машыны, мікрахвалёўкі, пліты і варачныя паверхні, пыласосы, прасы, імбрыкі, дрылі і фэны.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG