Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве гарыць гандлёвы цэнтар, на стаянцы чуваць выбухі машын


Паводле зьвестак Міністэрства надзвычайных спраў Расеі, пажар пачаўся на паркоўцы ўнутры будынка, але хутка распаўсюдзіўся: «Синдика» гандлюе будматэрыяламі і мэбляй. На 18.00 маскоўскага часу, плошча пажару дасягнула 55 тысяч квадратных мэтраў.

Пацярпелых ад пажару няма: у гандлёвым цэнтры хутка правялі эвакуацыю, але некалькі чалавек пасьпелі наглытацца дыму. Агенцтва ТАСС паведаміла, што на стаянцы было чуваць гукі выбухаў машын, а ўся паркоўка была ахоплена агнём.

«Што тычыцца выбухаў, то гэта ідзе абвальваньне. На стаянцы ёсьць адзінкі тэхнікі, якія не былі эвакуіраваныя. Маюцца газавыя балёны», — распавёў прадстаўнік МНС Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG