Па інфармацыі паліцыі, сутыкненьне адбылося каля 3:30 раніцы (па беларускім часе) 6 кастрычніка каля чыгуначнага вакзала, недалёка ад горада Ўладзімір, за 190 км на ўсход ад Масквы.
Аўтобус меў казахскія нумарныя знакі, ён перавозіў 55 узбэціх пасажыраў. Два кіроўцы былі грамадзянамі Казахстану.
Рэгіянальная паліцыя паведаміла, што аўтобус зламаўся, калі кіроўца спрабаваў перасекчы чыгунку. У гэты час праезд быў забаронены, гарэла чырвонае сьвятло.
Фотаздымкі паказваюць, як пярэднюю частку аўтобуса цалкам разьбіла ад удару.
Чыноўнікі заявілі, што пасажыры аўтобуса вярталіся ва Ўзбэкістан з Маскоўскай вобласьці. Расейскія ўлады пачалі крымінальная расьсьледаваньне патэнцыйных парушэньняў бясьпекі руху ў сувязі з аварыяй.