Былы міністар ужо выступіў з заявай, дзе назваў абвінавачаньні ў гвалце непраўдзівымі і паклёпніцкімі.
Амэрыканскую журналістку затрымалі ў Зымбабвэ за параўнаньне прэзыдэнта Робэрта Мугабэ з гоблінам.
2 лістапада з Twitter’у зьнік акаўнт прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які часта карыстаецца гэтай сацыяльнай сеткай.
Жыхар Пінску Эльхан Шапялевіч мусіць раз на тыдзень адзначацца ў міліцыі, бо ён пад наглядам за адміністрацыйныя правапарушэньні. 5 кастрычніка пінчук прыйшоў у ГАУС па вуліцы Кірава, а выйшаў адтуль толькі праз тры дні. Міліцыянты ня толькі арыштавалі Эльхана, але і жорстка яго зьбілі.
Адказнасьць за тэракт у Нью-Ёрку ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава», паведамляе Reuters са спасылкай на падкантрольныя радыкальным ісламістам выданьні.
Рассельгаснагляд заявіў пра «аднаўленьне махлярскіх схемаў» паставак малочнай прадукцыі зь Беларусі.
Мужчына адкрыў страляніну ў Дэнвэры, штат Каларада, паведамляе CNN. Здарэньне адбылося ў супэрмаркеце Walmart. Два мужчыны і жанчына забітыя. Нападніка затрымалі.
Шараговыя пакупнікі марыхуаны вывелі міліцыянтаў на буйных вытворцаў наркотыкаў.
У ЗША пракуроры афіцыйна выставілі імігранту з Узбэкістану Сайфуло Саіпаву, які 31 кастрычніка забіў у Нью-Ёрку 8 чалавек і параніў 11, абвінавачаньні, зьвязаныя з тэрарызмам. Праваахоўныя органы вядуць вышук другога выхадца з Узбэкістану.
Малебен каля крыжа, усталяванага ў памяць пра ахвяраў сталінізму, даўно ўжо стаў традыцыйнай восеньскай імпрэзай для полацкіх грэка-каталікоў і звычайных гараджанаў.
Сьведкам тэракту ў Нью-Ёрку 31 кастрычніка стаў выхадзец зь Беларусі Дзьмітры Мятліцкі.
1 лістапада ў Магілёве на дваіх дзяцей 9 і 10 гадоў упала пліта недабудаванага дома. Адзін хлопчык загінуў, другі ў рэанімацыі.
У Босьніі і Герцагавіне затрыманы басьнійскі сэрб Зэлька Кунтас па падазрэньні ў ашуканскім набыцьці арыгінальнай копіі мірнага пагадненьня па Босьніі і Герцагавіне, заключанага ў 1995 годзе ў Дэйтане, на амэрыканскай авіябазе.
Дыягназ «шызатрапічнае расстройства» не азначае аўтаматычна, што чалавек знаходзіцца не пры сьвядомасьці зь юрыдычнага гледзішча.
Сама яна кажа, што гэта можа быць спробай прымусіць яе замаўчаць. У кастрычніку Макгоўэн абвінаваціла прадусара Гарві Вайнштэйна ў згвалтаваньні.
Справу «9 траўня» вярнулі ў пракуратуру. Справа за ўдзел у пагромах прадстаўніцтваў расейскіх банкаў у Кіеве, усё яшчэ разглядаецца ў судзе.
Паводле афіцыйнай прадстаўніцы Сьледчага камітэта Юліі Ганчаровай на 1 лістапада па справе аб гібелі салдата Аляксандра Коржыча ў статусе падазраваных знаходзяцца пяцёра чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля тэракту ў Нью-Ёрку даручыў Міністэрству ўнутранай бясьпекі ўзмацніць «і без таго экстрэмальныя» праверкі іншаземцаў, якія ўяжджаюць у краіну.
У ЗША паліцыя Нью-Ёрку паведаміла новыя зьвесткі пра наезд аўтамабілем на людзей, які адбыўся ў Ніжнім Мангэтане: загінулі сама меней 8 чалавек, яшчэ 11 атрымалі сур'ёзныя раненьні. Зьявілася інфармацыя пра асобу нападніка.
На Ніжнім Мангэтане ў Нью-Ёрку адбылася страляніна, паведамляе NBC News. Паводле амэрыканскіх СМІ, ёсьць шмат параненых. Вядома пра, прынамсі, шасьцёх забітых.
Пра гэта гаворыцца ў твітэры телепрэміі. У паведамленьні адзначаецца, што рашэньне прынятае «у сьвятле апошніх падзеяў».
Намесьнік кіраўніка Гарадзенскага УУС Уладзімер Сацюк 26 кастрычніка зьбіў на аўтамабілі 50-гадовую жанчыну. Яна атрымала некалькі пераломаў і была шпіталізаваная.
30 кастрычніка ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» 36-гадовы грамадзянін Латвіі на аўтамабілі Audi з латвійскімі рэгістрацыйнымі нумарамі зрабіў спробу прарыву празь мяжу.
Але мужчына заявіў, што проста забыўся іх задэкляраваць. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўленьня волі
«У цяперашні час прад’яўлена абвінавачаньне дзесяці вайскоўцам: 8 сяржантам, прапаршчыку і афіцэру. Яшчэ адзін афіцэр знаходзіцца ў статусе падазраванага»
Хлопец ня ведаў, хто гэта зрабіў, таму зьвярнуўся ў Цэнтральны РУУС Менску. Ягонай былой дзяўчыне можа пагражаць як штраф, так і турма.
У выніку абстрэлу аўтамабіля на чыгуначным пераезьдзе ў Глявасе пад Кіевам загінула мэдык Аміна Акуева, якая ваявала на ўсходзе Ўкраіны ў складзе чачэнскага добраахвотніцкага батальёну.
Адразу пасьля заканчэньня акцыі да сядзібы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі прыехалі прадстаўнікі камунальнай службы і ачысьцілі ўваход у будынак ад зьнічоў.
Камандаваньне паветранымі сіламі Ўкраіны заявіла аб спробе рэйдэрскага захопу вайсковага вучэбнага аэрапорту ў Адэсе, які належыць Мінабароны краіны.
Пракуратура Менску распачала справу за зьдзек з помніка абаронцам Айчыны на падставе ч. 2 арт. 346 КК.
Бацькі і сябры 24-гадовага француза Жаляна Віё (Jolan Viaud), затрыманага беларускімі мытнікамі падчас праходжаньня мяжы, распачалі кампанію за ўратаваньне маладога чалавека з «палону».
Ва Ўкраіне затрымалі 29-гадовага грамадзяніна Расеі і яго знаёмую, грамадзянку Беларусі, якія перавозілі ў сваім аўтамабілі 2,6 кіляграмаў гераіну.
Відэа з камэры назіраньня, дзе мужчына ў цывільным наўмысна падыходзіць да кацяня на вуліцы і біе таго нагой, трапіла ў сацсеткі і выклікала абурэньне карыстальнікаў.
Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС адказаў на паведамленьні праваабаронцаў пра тое, што ў Жодзінскай турме трымаюць галадоўку да 20 чалавек.
Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымала кіраўніка аднаго з дэпартамэнтаў Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі, паведамляе БелаПАН.
Пра галадоўку вязьняў жодзінскай турмы № 8, якіх утрымліваюць на турэмным рэжыме, паведамілі праваабаронцы з арганізацыі абароны правоў вязьняў «Новая плятформа інавэйшн». У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС адмовіліся апэратыўна пацьвердзіць ці абвергнуць зьвесткі пра галадоўку ў жодзінскай турме.
Расея 26 кастрычніка ўшаноўвае памяць ахвяраў тэракту ў тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў Маскве.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны заявіў, што сьледзтва па выбуху, у якім быў паранены ўвечары 25 кастрычніка дэпутат Ігар Масійчук, перадалі Службе бясьпекі Ўкраіны паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу Ўкраіны аб тэрарыстычным акце.
«Я буду рады супрацоўнікаў адпраўляць на вучобу. Афіцыйна заключым дамову з МУС. Будзем выпісваць і купляць траўматычную зброю, здаваць на яе экзамэны».
Сёньня ўвечары ў Кіеве каля будынку тэлеканалу Еспресо ў выніку выбуху прыпаркаванага побач матацыкла паранены дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Масійчук. Ён быў абраны ў парлямэнт паводле сьпісу Радыкальнай партыі Алега Ляшка. Паліцыя пацьвердзіла сьмерць целаахоўніка Масійчука.
Анжаліна Дыяш, якая разьдзелася перад Лукашэнкам і Парашэнкам, ня бачыць сваёй віны і патрабуе ад суду вярнуць ёй пашпарт для падарожжаў
«Рабіць выснову пра тое, што ён быў нейкім іншым, у тым ліку незаконным, спосабам перамешчаны, яшчэ рана. Мы гэта ўсё высьветлім і прэсе ў першую чаргу пра гэта абʼявім».
Сайты расейскага інфармацыйнага агенцтва «Інтэрфакс» і адэскага аэрапорту ва Ўкраіне былі атакаваныя вірусам-шыфравальнікам BadRabbit.
Сутычка адбылася ноччу ў Сьвятошынскім раённым судзе Кіева. Там напярэдадні разглядалася справа пра выбар меры стрыманьня лідэру «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў» Міколу Каханіўскаму. Васіль Парфянкоў — сябра гэтай арганізацыі.
Лейтэнант Расгвардыі Марат Гаджыеў, які напярэдадні застрэліў чацьвярых таварышаў па службе ў Чачні, перад гэтым пасварыўся з камандзірам часткі.
Два беларускія актывісты — Алег Аўчыньнікаў і добраахвотнік Васіль Парфянкоў — затрыманыя сёньня паліцыяй за беспарадкі, учыненыя ўначы ў Сьвятошынскім раённым судзе Кіева, дзе абіралі меру стрыманьня для кіраўніка добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў» Міколы Каханіўскага.
20 кастрычніка жыхар Менску 1988 году нараджэньня ў стане алькагольнага ап’яненьня наўмысна нанёс некалькі ўдараў у галаву і іншыя часткі цела сабакі, затым выкінуў сабаку зь пятага паверху жылога дому на вуліцы Ясеніна.
У той жа частцы і ў той жа роце, дзе служыў загінулы Аляксандар Коржыч, 22-гадовы хлопец са Слоніма страціў вока ў час танкавых стрэльбаў.
Інцыдэнт адбыўся ў адной з вайсковых частак Паўночна-Каўказскай акругі войскаў нацыянальнай гвардыі Расеі.
Загрузіць яшчэ